- Свабода і незалежнасць у абмене думкамі і поглядамі
- Праўда, якая трактуецца як імкненне да спазнання фактаў
- Роўнасць перад законам і палітычная дэмакратыя
- Права асобы на выбар уласнага жыццёвага шляху
- Вера і духоўныя каштоўнасці
- Незалежнасць і суверэнітэт Беларусі
- Культура і мова Беларусі – на Бацькаўшчыне і за мяжою
- Гісторыя і еўрапейскія карані Беларусі
- Талерантнасць і павага да правоў меншасцяў і адметныя традыцыі Беларусі ў гэтай сферы
- Разнастайнасць меркаванняў
- Нонканфармісцкія погляды і ініцыятыва
- Выбудоўванне сацыяльных сувязяў і салідарнасці
Больш падрабязна пра тое, як паўставаў спіс каштоўнасцяў «Белсату», а таксама пра іх значэнне для місіі тэлеканалу, можна даведацца з гэтага артыкулу.