навіны

Дэмсілы і Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт падпішуць Мемарандум аб узаемаразуменні

Будынак Еўрапейскага сацыяльна-эканамічнага камітэту
Будынак Еўрапейскага сацыяльна-эканамічнага камітэту. Фота: Access Public / eesc.europa.eu
podpis źródła zdjęcia

Святлана Ціханоўская як прадстаўніца дэмсілаў Беларусі і Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт падпішуць Мемарандум аб узаемаразуменні 18 чэрвеня падчас пленарнай сесіі Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэту, паведамляе Святлана Ціханоўская ў «Х».

«Мемарандум аб узаемаразуменні з Еўрапейскім сацыяльна-эканамічным камітэтам – важная вяха на нашым шляху да еўрапейскай будучыні. Разам мы закладваем аснову для таго, каб Беларусь стала неад'емнай часткай адзінай, дэмакратычнай і ўстойлівай еўрапейскай сямʼі», – напісала у «Х» Святлана Ціханоўская.


Таксама на сесіі пройдуць дэбаты на тэму дэмакратычнай будучыні Беларусі.

,,

«Мы з нецярпеннем чакаем абмеркавання дэмакратычнай будучыні Беларусі з яго нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Гэта будзе ключавы момант для пацверджання нашай падтрымкі дэмакратычных каштоўнасцяў і супрацы», – піша у «Х» Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт.


Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт знаходзіцца ў Бруселі. У яго ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх краінаў-чальцоў ЕЗ з асацыяцый працадаўцаў, гандлёвых палат, асацыяцый малых і сярэдніх прадпрыемстваў, прафсаюзаў, праваабарончых арганізацый і гэтак далей. Усяго камітэт абʼядноўвае каля 250 арганізацый і сетак.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10