«Белсат» атрымлівае фінансаванне перадусім ад польскага ўраду. У 2007 годзе TVP і Міністэрства замежных справаў Польшчы дамовіліся аб арганізацыйнай падтрымцы і доўгатэрміновым фінансаванні каналу. Такая мадэль дазваляе спалучаць фінансаванне ад замежных дзяржаваў і прыватных інстытутаў, якія спрыяюць свабодзе слова і дэмакратычным працэсам, асабліва ў былым СССР. Гэтая падтрымка забяспечвае фінансавыя выгады і надае праекту палітычны аўтарытэт. Гледачы ў Беларусі адчуваюць, што яны не самотныя ў сваіх намаганнях дэмакратызаваць краіну. Міжнароднае фінансаванне дапамагае пашыраць разнастайнасць прапанаваных праграмаў і падтрымлівае тэхналагічнае развіццё каналу, сярод якога:– фінансаванне або супольнае фінансаванне серыі праграмаў на тэмы, звязаныя з місіяй каналу; – атрыманне ліцэнзіяў на папулярныя і вартыя замежныя тэлепраграмы і іх пераклад на беларускую мову; – набыццё сучаснага абсталявання для студыяў і здымачных групаў, якія працуюць у палявых умовах; – увядзенне новых тэхналагічных рашэнняў дзеля павышэння даступнасці каналу ў інтэрнэце; – навучанне супрацоўнікаў тэлеканалу ў постсавецкіх краінах.«Белсат» – адзіны тэлеканал, які вядзе трансляцыю на постсавецкі рэгіён з краіны – чальца Еўразвязу і NATO. Паколькі інфармацыйныя кампаніі Расейскай Федэрацыі робяцца ўсё больш агрэсіўнымі ў дачыненні дзяржаваў, якія Расея хоча захаваць у сферы свайго ўплыву, развіццё «Белсату» як аўтарытэтнага інфармацыйнага медыя можа істотна паўплываць на сацыяльна-палітычны стан рэгіёну. Усе арганізацыі, зацікаўленыя ў падтрыманні гэтага ўнікальнага медыйнага праекту і ў адсочванні дзеянняў «Белсату», маюць звяртацца ў фонд «Зона Салідарнасці»:Fundacja Strefa Solidarności ul. Sękocińska 18/2, 02-313 Warszawa E-mail: info@solidarityzone.org Сайт: solidarityzone.org Тэлефон: +48 609 669 953 Калі вас цікавіць рэклама на «Белсаце», вам дапаможа аддзел рэкламы польскага тэлебачання. Вы можаце выбраць адзін з двух эфірных інтэрвалаў: пасля дзённага або вечаровага выдання самых папулярных праграмаў каналу. Акрамя таго, на нашым сайце можна публікаваць рэкламу і спонсарскія тэксты на чатырох мовах. Каб даведацца больш, калі ласка, звяртайцеся ў сакратарыят тэлеканалу «Белсат»: Belsat TV pl. Powstańców Warszawy 7, 00-999 Warszawa E-mail: belsat.sekretariat@tvp.pl Сайт: belsat.eu Тэлефон: +48 605 605 630