«Белсат» транслюецца штодня з 07:00 паводле беларускага часу (UTC+3).СПАДАРОЖНІКПакуль што «Белсат» можна глядзець, наладаваўшыся на спадарожнік Astra 4A – частата 12 379 МГц, гарызантальная палярызацыя, сімвальная хуткасць (SR) 27 500, мадуляцыя DVB-S QPSK, FEC 3/4.Аднак, з 15 жніўня 2026 года адбудзецца змена спадарожнікавай платформы, на якой працуе канал «Белсат». Таму каб працягваць прагляд трансляцыі, трэба перанакіраваць прыёмную антэну са спадарожніка ASTRA 4A на спадарожнік Hot Bird 13E і перапраграмаваць канал на спадарожнікавым прыёмніку.ЯК НАЛАДЗІЦЬ АНТЭНУКалі вы хочаце самастойна змяніць становішча антэны, вам варта павярнуць яе на 8,2 градуса супраць гадзіннікавай стрэлкі, калі вы стаіце за антэнай. З пазіцыі 4,8E да пазіцыі 13E. Падчас гэтай аперацыі кантралюйце ўзровень і якасць сігналу з дапамогай вымяральнага прыбора або шкалы сігналу ў наладах меню прыёмніка.Пры змене становішча антэны пераканайцеся, што ў полі зроку няма перашкод, такіх як будынкі або дрэвы. Пры перамяшчэнні антэны захоўвайце той жа нахіл антэны. Пасля дасягнення максімальнай магутнасці сігналу ад Hot Bird вы можаце акуратна павярнуць канвертар на мацаванні, каб максімальна павялічыць якасць сігналу.Пасля налады антэны на спадарожнік Hot Bird 13.0E выкарыстоўвайце цюнэр для пошуку каналаў з наступнымі параметрамі транспондэра: частата 10949 МГц, палярызацыя V, хуткасць перадачы сімвалаў 27500, FEC 2/3.На дадзены момант трансляцыя ажыццяўляецца і на старым спадарожніку Astra 4A, і на новым Hot Bird 13E. З 15 жніўня глядзець «Белсат» можна будзе толькі на новым спадарожніку.МУЛЬТЫПЛЕКС«Белсат» даступны на агульнанацыянальных эфірных лічбавых платформах у Польшчы і Літве.КАБЕЛЬНЫЯ СЕТКІ Глядзець «Белсат» можна ў розных кабельных сетках Польшчы і Украіны. Калі вам патрэбная больш падрабязная інфармацыя, вы можаце звязацца са сваім правайдарам кабельнага тэлебачання. Акрамя таго, правайдары кабельных сетак могуць атрымаць бясплатную ліцэнзію на ўключэнне сігналу «Белсату» ў свае сеткі.ІНТЭРНЭТ«Белсат» можна глядзець у жывым эфіры на ўласным сайце, а таксама на каналах YouTube на чатырох мовах:БЕЛСАТ DOC БЕЛСАТ HISTORY БЕЛСАТ LIFE БЕЛСАТ MUSIC БЕЛСАТ NEWS БЕЛСАТ NOW БЕЛСАТ SHORTS ВОТ ТАК ВОТ ТАК NOW ВОТ ТАК SHORTS ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ BELSAT ENGLISH BIEŁSAT PL