У чэрвені 2025 года беларускія банкі істотна нарасцілі выдачу крэдытаў юрыдычным асобам і пры гэтым сталі выдаваць іх менш асобам фізічным. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банку.
Увядзенне 18-га пакету санкцыяў ЕЗ супраць расейскай нафты і нафтапрадуктаў можа скараціць паступленні амаль на 800 млрд рублёў ($ 10 млрд паводле актуальнага курсу) за год. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкаю на агляд інвесткампаніі «Aigenis».
Рост коштаў на мясцовыя фрукты ў Беларусі б’е рэкорды. Чаму і ці сапраўды вінаваты неўраджай – разбіралася выданне BGmedia.
Намесніца кіраўніка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі Наталля Васілеўская распавяла ў эфіры Беларускага тэлебачання, чаму пастанавілі штрафаваць за адсутнасць у продажы бульбы і іншай гародніны з «баршчовага набору».
Медыянны заробак работнікаў Беларусі за травень 2025 года перавысіў 2000 рублёў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Для вызначэння ўзроўню дабрабыту людзей медыянны заробак куды больш паказальны за сярэдні налічаны.