Аляксандр Лукашэнка адчытаў урад за высокія цэны на некаторыя тавары, перш за ўсё на гародніну, а яшчэ раскрытыкаваў чыноўнікаў, якія кажуць, што цэны павінны залежаць ад попыту і прапановы, а не ўказанняў Лукашэнкі. Відэа з гэтым абурэннем апублікаваў тэлеграм-канал «Пул первого».
У Беларусі працягнуць рэгуляваць цэны, каб выканаць паказнік наконт інфляцыі. Без гэтага планы ўраду могуць не ажыццявіцца, прызнаўся міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў. Пра гэта ён апавёў напярэдадні нарады ў Аляксандра Лукашэнкі пра цэнаўтварэнне і абмеркавання новай «формулы справядлівага кошту».