У Беларусі рэгулююць цэны на ўжо 54 віды лекаў. У Мінгандлю пазітыўна ацэньваюць досвед рэгулявання цэнаў, а пра рызыкі дэфіцыту не згадваюць.

Савет міністраў Беларусі ўнёс змены ў пастанову «Аб рэгістрацыі максімальных адпускных цэнаў вытворцаў на лекавыя сродкі». Пастанова апублікаваная на Pravo.by 1 студзеня, галоўныя пункты набудуць моц з 1 сакавіка.
У спіс лекаў, цэны на якія рэгулюе дзяржава, дадалі наступныя назвы:
- азітраміцын
- амаксіцылін
- дэкскетапрафен.
- дыклафенак
- іназін пранабекс
- кетаралак
- ксіламетазалін
- мельдоній
- аксіметазалін
- асельтамівір
- севафлуран
- фенібут
- флуканазол
- халіну альфасцэрат
- цэтырызін
- энлапрыл
Эналапрыл стаў 54-м відам лекаў, цэны на якія будуць рэгуляваць.
Міністэрства гандлю разлічвала на станоўчы эфект ад вяртання рэгулявання цэнаў на лекі і не згадвала пра магчымыя праблемы з дэфіцытам і нерэнтабельнасцю працы вытворцаў.
Алесь Наваборскі belsat.eu