навіны

Цэны ў Беларусі працягнуць рэгулявацца, інакш яны будуць «вылятаць» – Багданаў

Прадукты харчавання ў Беларусі
Харчы ў Беларусі. 26 красавіка 2022 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі працягнуць рэгуляваць цэны, каб выканаць паказнік наконт інфляцыі. Без гэтага планы ўраду могуць не ажыццявіцца, прызнаўся міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў. Пра гэта ён апавёў напярэдадні нарады ў Аляксандра Лукашэнкі пра цэнаўтварэнне і абмеркавання новай «формулы справядлівага кошту».

Паводле Аляксея Багданава, рэгуляванне ўсё гэтак жа будзе распаўсюджвацца на тых, хто імпартуе, вырабляе і прадае прадукцыю. Гэта значыць, за стрымліванне росту цэнаў заплацяць гэтыя гульцы.


«Неабходна захаваць выкананне прагнозу інфляцыі. Гэта значыць, калі гэта заданне, што стаіць сёння нумар адзін, мы будзем маляваць сабе нейкі параметр і спрабаваць да яго ісці без рэгулявання, мы можам атрымаць тое, што ў нас інфляцыя будзе вылятаць за ўстаноўленыя параметры», – кажа Багданаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: tochka.by
Сітуацыя ў эканоміцы горшая, чым можа падацца. Чалы і Лойка пра вынікі года Аналітыка

Пры гэтым міністр дадае, што трэба будзе «забяспечваць годны ўзровень рэнтабельнасці для ўсіх». Маўляў, імпарцёры, прадаўцы і вытворцы ў стане і далей плаціць за стрымліванне цэнаў, і ў іх неяк можа выйсці нават укладвацца ў развіццё.


«Для гэтага патрэбныя сродкі, іх трэба зарабляць. Таму, вядома, вось гэтыя два асноўныя фактары – кіраванне інфляцыяй, ростам цэнаў і развіццё вытворчасці – павінны будуць размясціцца ў гэтым дакуменце [чарговы дакумент аб рэгуляванні цэнаў. – Заўв. рэд.] і дазваляць і тым, і гэтым развівацца, выконваць уведзеныя параметры», – сказаў Багданаў.


Міністр думае, што сістэма рэгулявання цэнаў паказала сваю паспяховасць і цяпер скаргаў на гэтую сістэму няма:


«Але за гэтыя гады ўдалося ўсім суб'ектам гаспадарання прыстасавацца да гэтай сістэмы, працаваць і досыць эфектыўна захоўваць узровень рэнтабельнасці, можа быць, не такі высокі, як хацелася б некаторым».


Паводле Белстату, рэнтабельнасць у гандлі па выніках студзеня – кастрычніка 2024 года склала 1,4 %. За той жа перыяд 2023 года – 1,8 %. А за студзень – кастрычнік 2022 года – 3,7 %. Жорсткае рэгуляванне цэнаў з'явілася якраз у кастрычніку 2022-га, калі Аляксандр Лукашэнка забараніў цэнам расці ў дзень нарады ў яго – 6 кастрычніка 2022 года.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10