навіны

На Міколу Дзядка завялі новую крымінальную справу, а Ягора Лебядка перавялі на турэмны рэжым. Рэпрэсіі 24 траўня

СІЗА
СІЗА №7 у Берасці, Беларусь. 14 лютага 2021 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У дачыненні да палітвязня Міколы Дзядка завялі новую крымінальную справу, паведамляе звязаны з сілавікамі тэлеграм-канал. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў у Беларусі распавядаем у аглядзе рэпрэсій.

Мяркуючы па паведамленні, Міколу Дзядка абвінавачваюць паводле артыкула 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы». Сцвярджаецца, што ён нібыта прызнаўся, што арганізаваў працу і кіраваў некаторымі анархічнымі рэсурсамі.


Мікола Дзядок знаходзіцца ў зняволенні з лістапада 2020 года. Яго пакаралі 5 гадамі калоніі па трох артыкулаў КК.

Архіўнае фота. Мікола Дзядок на акцыі салідарнасці ў Менску, Беларусь. Фота: Uladz Hrydzin / Svaboda.org
Палітвязень Мікола Дзядок чатыры месяцы ў ШІЗА. Ён перадаў, што ягоны ліст ад 2015 года яшчэ актуальны навіны

Мікола павінен быў выйсці з турмы 25 красавіка 2025 года, але супраць яго распачалі новую крымінальную справу паводле ч.1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).


Сілавікі паказвалі кадры пасля затрымання Дзядка. На іх ён быў відавочна вельмі моцна збіты.


Палітвязня, вайсковага аналітыка Ягора Лебядка перавялі на турэмны рэжым, паведамляе таксама тэлеграм-канал, звязаны сілавікамі. Лебядок нібыта не хацеў «мыць падлогі, прыбіраць за сабой, дзяжурыць (апранаць павязку дзённага)», таму яго не раз адпраўлялі ў ШІЗА. Аўтары дадаюць, што аналітык «пачаў абскарджваць усе спагнанні».


Раней былы палітвязень распавёў «Вясне», што яму вядома пра Ягора Лебядка.


«Да майго вызвалення яго адправілі на шэсць месяцаў у ПКТ і круцілі на 411 артыкул. Лябёдак вельмі юрыдычна падкаваны, яго складана патапіць. Бо, як даходзіла інфармацыя з ШІЗА ад людзей, якія з ім сядзелі, што прыходзіць да яго Пірог (супрацоўнік ВК-22), дае анучу і кажа: "Ідзі, мой".

,,

Наогул у калоніі гэта праца тых, хто мае "нізкі сацыяльны статус". Гэта робіцца спецыяльна, каб зняважыць, а калі адмаўляешся выконваць наказ, табе адразу пішуць спагнанне. Але ён прыгожа з гэтага сыходзіў. Як мне перадавалі, ён казаў: "Я не адмаўляюся выконваць, але я буду выконваць іншую працу, якая не будзе шкодзіць майму гонару і сацыяльнаму статусу", – распавёў ён.


Лебядок знаходзіцца ў зняволенні з ліпеня 2022 года. Яго пакаралі 5 гадамі калоніі нібыта за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.


Трое гомельскіх адвакатаў сталі фігурантамі крымінальных справаў. Пра гэта паведамляе «Позірк» са спасылкай на свае крыніцы.


Аднаго з іх затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту восенню 2020 года па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Яго нібыта ідэнтыфікавалі па фота. Другога вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за тое, што «некарэктна выказаўся ў інтэрнэце». Абодва знаходзяцца пад падпісках аб нявыездзе.


Трэці адвакат таксама абвінавачваецца ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Яго маглі затрымаць у сувязі з узломам чат-бота «Беларускага Гаюна». Ён знаходзіцца ў СІЗА. Паводле іншых звестак, 23 траўня ў Гомлі супрацоўнікі КДБ праводзілі масавыя праверкі адвакатаў па месцах працы.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10