Купіць трускаўкі ранняю вясною? У Польшчы гэта не праблема. А ў Беларусі сабе можа дазволіць далёка не кожны пакупнік.
У краме «Edostavka» 4 красавіка ёсць толькі адзін від свежых трускавак – «Эльсанта» першага гатунку. Яны прадаюцца са зніжкаю 18 % і каштуюць Br 10,59 за 250 грамаў, або Br 42,36 за кілаграм (49,49 злотага за кілаграм).

Са зніжкай у гэты ж дзень трускаўкі прадаюцца і ў Польшчы. У крамах сеткі «Biedronka» прапануюць набыць дзве ўпакоўкі па 500 грамаў – то бок дэ-факта кілаграм – за 15 злотых (Br 12,79).
Зніжка складае 50 % ад звычайнага кошту – 29,98 злотага (Br 25,57 руб.) за кілаграм.

То бок з умоваю зніжкі трускаўкі ў пачатку красавіка ў Беларусі каштуюць у 3,3 разу даражэй, як у Польшчы. Без зніжкі за іх давядзецца заплаціць удвая больш.
Макар Мыш belsat.eu