навіны

Індэкс велікоднага пірага. Колькі каштуюць прадукты на Вялікдзень у Беларусі і Польшчы

Велікодныя кулічы ў краме ў Салігорску, Беларусь
Велікодныя кулічы ў краме ў Салігорску, Беларусь. 7 красавіка 2023 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mlyn.by
podpis źródła zdjęcia

У 2025 годзе каталіцкі і праваслаўны Вялікадні прыпадаюць на адну дату – 20 красавіка. Напярэдадні свята «Белсат» падлічыў, колькі будуць каштаваць традыцыйныя велікодныя пірагі і фарбаваныя яйкі ў Беларусі і Польшчы, а потым параўнаў з заробкамі ў абедзвюх краінах.

Ужо ў суботу ўвечары па краіне разальецца пах заправы з разнастайным надзяваннем – арэхамі, разынкамі, карыцай, чарнаслівам – для велікоднага пірага (ён жа паска ці бабка).

А ў нядзелю большая частка беларусаў, незалежна ад месцазнаходжання, будзе снедаць прыкладна аднолькава: гуляць у біткі фарбаванымі яйкамі (яны ж крашанкі, пісанкі ці скробанкі, у залежнасці ад метаду ўпрыгожвання) і піць гарбату з смачнымі велікоднымі булкамі. Амаль аднолькава пройдуць два выходныя дні ў палякаў – у коле сям'і за сталом, хіба што да стала пададуць традыцыйнае птушынае малако.

Каб зразумець, колькі будзе каштаваць велікодны стол сярэднестатыстычнаму беларусу і паляку, мы параўналі кошты на папулярныя ў гэты дзень прадукты ў беларускай «Е-Доставке» і польскай «Бедронцы». Для чысціні эксперыменту выключылі мясныя стравы і каўбасы, бо яны моцна адрозніваюцца складам, і перавялі цэны ў беларускія рублі (на момант напісання артыкулу 1 злоты каштаваў каля 0,86 беларускага рубля).

У Беларусі таннейшыя яйкі, а ў Польшчы – смятана і мука


Самым дарагім прадуктам для прыгатавання да Вялікадня для беларусаў будзе масла – 4,69 рубля за ўпакоўку на 180 грамаў. У палякаў жа такое масла прадаецца толькі ў 200-грамовых кавалках, таму прыйшлося папрацаваць з лічбамі. У выніку падлічылі, што ўпакоўка ў польскай краме каштуе больш чым у паўтара разу даражэй – 7,34 беларускага рубля.

На другім месцы для беларусаў паводле кошту – тварог, на трэцім – чарнасліў.

Самым дарагім прадуктам на польскім стале будуць яйкі – 9,44 рубля за дзесяць штук, што ўдвая даражэй за беларускія. Нават пры тым што Польшча – адзін з галоўных экспарцёраў яек у свеце, за апошнія два месяцы яйкі там-сям падаражэлі на 30 %. На другім месцы паводле кошту – усё тое ж масла, на трэцім – тварог.

Індэкс велікоднага пірага. Крыніца: Белсат
Індэкс велікоднага пірага. Крыніца: Белсат

Самыя танныя прадукты на велікодным стале беларуса – дрожджы, цыбуля і мука. У палякаў тое самае, толькі замест цыбулі – карыца. Большасць харчоў у нашым велікодным кошыку абыдзецца даражэй у Польшчы. Акрамя яек, прыкметна адрозніваюцца цэны на чарнасліў (71 %), цыбулю (59 %), масла (57 %) і цукар (52 %).

Але ёсць і прадукты, якія ў Польшчы таннейшыя ў параўнанні з беларускімі: мука (-13 %), смятана (-4 %), карыца (-54 %) і буракі (-15 %).


Колькі велікодных сняданкаў можа дазволіць сабе беларус, а колькі паляк?


У цэлым жа наш велікодны кошык з адным дзясяткам яек, кілаграмам мукі і неабходнымі дадаткамі да святочнага стала паводле беларускіх коштаў склаў 44,32 рубля, у польскіх крамах выйшла на траціну даражэй (59,8 рубля ў эквіваленце).

Аднак было б несумленна параўноўваць толькі цэны, якія да таго ж могуць адрознівацца ў залежнасці ад дня, крамы і гораду. Таму мы створым своеасаблівы «індэкс паскі», параўнаўшы цану прадуктаў з сярэднімі заробкамі ў краіне, каб праверыць, колькі велікодных булак і пісанак можа дазволіць сабе беларус, а колькі – паляк.

Людзі пакупаюць прадукты перад Вялікаднем у краме Lidl. Вроцлаў, Польшча. 19 сакавіка 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Bartlomiej Magierowski / East News
Людзі пакупаюць прадукты перад Вялікаднем у краме Lidl. Вроцлаў, Польшча. 19 сакавіка 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Bartlomiej Magierowski / East News

У лютым (гэта апошняя вядомая статыстыка) сярэдні заробак беларуса склаў 2428 рублёў да выліку падаткаў. У гэты час у Польшчы сярэдні заробак склаў 8613 злотых, або 7370 рублёў да выліку падаткаў. Утрая больш за беларускі. Прычым падаходны падатак у Польшчы ніжэйшы (12 % супраць 13 % у нашай краіне).

Такім чынам, на рукі чыстымі ў беларуса застаецца 2112 рублёў, на якія ён можа адзначыць Вялікдзень прыкладна 48 разоў.

У паляка пасля выліку падаткаў застаецца ў пераліку 6486 рублёў: на гэтыя грошы можна 109 разоў паснедаць уласнаручна выпечанымі булкамі і рознакаляровымі яйкамі.

Як ні круці, узровень дабрабыту беларусаў паводле нашага індэксу велікоднай булкі выходзіць ніжэйшы за польскі: беларусы зарабляюць утрая менш за палякаў і могуць дазволіць сабе ў 2,3 разу менш прадуктаў на заробленыя грошы, чым жыхар Польшчы.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10