Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў негатовасць шмат якіх гаспадарак да нарыхтоўкі кармоў: прадпрыемствы своечасова не рамантуюць тэхнікі, але на паперах усё выглядае прыстойна. Сітуацыя пагражае бракам травяных кармоў для быдла. Пра гэта ідзецца ў дакуменце, што «Белсат» атрымаў ад арганізацыі «BELPOL».