Шуфлядка

Што вядома пра тры хвалі памілаванняў – у лічбах

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жаночая папраўчая калонія № 4 у Гомлі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жаночая папраўчая калонія № 4 у Гомлі, Беларусь. Фота: АВ / Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі прайшлі тры хвалі памілаванняў палітычных зняволеных, на волю мелі выйсці 78 чалавек. «Белсат» сабраў, што вядома аб гэтых хвалях вызваленняў.

«Памілаванні» тут можна браць у двукоссі, бо гаворка пра палітычных зняволеных. Людзей кідалі за краты за рэалізацыю гарантаваных Канстытуцыяй правоў, як то права на свабоду мірных сходаў і аб’яднанняў. Прызначалі непрапарцыйныя пакаранні, як то гады пазбаўлення волі ў нечалавечых умовах за «знявагу прадстаўніка ўлады» ў каментары ў сацсетцы. Прымушалі сазнацца ў такіх «злачынствах», якія яны не ўчынялі, у «прашэнні аб памілаванні». 


Пры тым праваабаронцам вядома як пра пакаранні штрафным ізалятарам за адмову пісаць «прашэнне аб памілаванні», так і аб вызваленні тых, хто «прашэння» не пісаў.


З вядомага пра тры хвалі вызваленняў не складваецца відавочнай сістэмы


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
Якой логікай кіруюцца ўлады, вызваляючы палітвязняў? навіны

Агулам паведамляецца пра 78 памілаваных палітзняволеных: 3 ліпеня – 14 мужчын і 4 жанчыны, 20 жніўня – 16 мужчын і 14 жанчын, 4 верасня – 23 мужчыны і 7 жанчын. Выходзіць, жанчыны – каля траціны памілаваных. Праваабаронцам вядомыя імёны не менш як 46 памілаваных, але далёка не ўсе імёны называлі ў медыях з увагі на бяспеку. 


У медыях гучалі імёны двух дзясяткаў памілаваных: хворага на анкалогію старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва, хворай на пухліну мазгоў экс-журналісткі БТ Ксеніі Луцкіной, зняволенай за публічную абарону мужа-палітвязня маладой маці Дар’і Лосік, выканаўцы абавязкаў старшыні прафсаюзу РЭП Васіля Бераснева, які пакутаваў ад боляў у адзінай нырцы і атрымліваў шматразовыя адмовы ў належнай медычнай дапамозе…


Не ўсе памілаваныя былі ў гуманітарных спісах праваабаронцаў. Тыя спісы не раскрывалі публічна, але пра шэраг палітвязняў і без таго вядома, што яны былі ў цяжкім стане здароўя, у пенсійным узросце ці са шматдзетнымі сем’ямі. Сярод 46 вядомых памілаваных 12 чалавек – крыху больш за чвэрць – дакладна адносіліся да гэтых катэгорыяў. А яшчэ не менш за паўтары сотні людзей з гэтых катэгорыяў застаюцца ў няволі. 


Гэта зусім не азначае, што рэшта памілаваных здаровая і не мусіць быць на волі, але азначае, што Аляксандр Лукашэнка не выканаў абяцання вызваліць цяжкахворых.

Адсотак людзей, чыё памілаванне дакладна можна лічыць гуманітарным. Выява: Белсат
Адсотак людзей, чыё памілаванне дакладна можна лічыць гуманітарным. Выява: Белсат
Удзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 4 жніўня. Фота: «Белсат»
Стварылі Міжнародны фонд для палітвязняў. Што яшчэ трэба зрабіць? Дыскусія на канферэнцыі «Новая Беларусь» навіны

Генеральны пракурор Андрэй Швед не выключаў далейшага вызвалення палітвязняў. Але адмовіў у вызваленні, «калі асоба здзейсніла гвалтоўныя злачынствы, замахнулася на праваахоўнікаў, здзейсніла гвалтоўныя дзеянні, звязаныя з прычыненнем шкоды здароўю, і ўсё, што звязана з ужываннем якога-небудзь гвалту, зброі і гэтак далей». 


Ды і гэта можа быць няпраўдай. Так, у ліку памілаваных інвалід першай групы Павел Кучынскі, якога на закрытым судзе назвалі вінаватым у «пагрозах гвалтам» сілавікам і суддзям. З аднаго боку, «пагроза» – гэта не гвалт. З другога боку, крымінальны артыкул той самы, а сярод зняволеных у Беларусі няшмат людзей, якія чынілі рэальны гвалт. Пратэсты былі негвалтоўнымі, а значная частка тых, хто падымаў руку на «прадстаўніка ўлады», бараніліся ад пабояў сілавікоў і «людзей у цывільным».


Што да іншых «злачынстваў», то самымі частымі крымінальнымі артыкуламі ў справах вядомых памілаваных былі 368, 342, 369 і 130: «Знявага Лукашэнкі», «Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «Знявага прадстаўніка ўлады» і «Распальванне варожасці».

Частата крымінальных артыкулаў у справах памілаваных. Выява: Белсат
Частата крымінальных артыкулаў у справах памілаваных. Выява: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Папраўчая калонія № 3 «Віцьба». Фота: Акім Крумкач / Белсат
Што значыць «вызваляць любой цаной»? Заява «Хуткай гуманітарнай дапамогі» пра палітвязняў навіны

У ліку памілаваных, якіх запісалі ў тры хвалі вызваленняў, трапілі і тыя, каго вызвалілі да адпаведных указаў Лукашэнкі, заявіў Франак Вячорка, старэйшы дарадца выбранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай. Акрамя таго, нямала памілаваных вызвалілі незадоўга да таго, як у іх павінен быў скончыцца тэрмін зняволення. 


Вылічыць дакладны тэрмін зняволення няпроста: калі прысудзілі тры гады, гэта яшчэ не значыць, што чалавек прабудзе ў няволі тры гады. Па-першае, пры пэўных умовах адзін дзень пад вартай да прысуду лічыцца за паўтара дня ў калоніі (арт. 75 КК РБ), але каб ведаць, калі сканчаюцца «дзень за паўтара», трэба ведаць дату перавода ў калонію (а этапаваць могуць і да таго, як прысуд набыў законную моц). Па-другое, бывае, што пасля арышту ў межах адміністратыўнай справы супраць чалавека распачынаюць крымінальную – і тады пакаранне за першую справу не ўлічваецца ў пакаранне за другую. 


Нарэшце, беларускае заканадаўства дазваляе працягваць зняволенне без асаблівых прычынаў і доказаў паводле арт. 411 КК РБ «Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы»: за незашпілены гузік ці няправільнае вітанне зняволенаму могуць дадаць год-другі, і зрабіць так не раз. Так, Паліна Шарэнда-Панасюк мела выйсці на волю ў канцы траўня, але ёй дадалі 1 год і 5 месяцаў, нягледзячы на здымкі ў «пакаянным відэа» і крытычны стан здароўя.


З папраўкамі на ўсё гэта графік прысуджаных дзён і дзён у няволі перад памілаваннем такі:

Колькі памілаваныя адсядзелі і колькі ім прысудзілі. Выява: Белсат
Колькі памілаваныя адсядзелі і колькі ім прысудзілі. Выява: Белсат

На графіку не ўсе памілаваныя, чые імёны вядомыя праваабаронцам: у некаторых невядомы час затрымання, у некаторых невядомы прысуд. Прынамсі аб адным памілаваным вядома, што яму прысудзілі два гады пазбаўлення волі, а за кратамі гэты чалавек правёў амаль два з паловай гады. Магчыма, яго «дасудзілі» яшчэ за штосьці, але пра прысуд праваабаронцам не стала вядома.


Памілаванні – кроплі ў моры рэпрэсіяў

Андрэй Стрыжак. Варшава, Польшча. 9 лютага 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Каму і што Лукашэнка хоча сказаць вызваленнем дзясяткаў палітвязняў, калі за кратамі яшчэ многія сотні? навіны

Да сёлетніх трох хваляў вызваленняў было вядома пра 13 памілаванняў палітвязняў, зняволеных пасля пачатку выбарчай кампаніі 2020 года. У межах трох хваляў мелі выйсці на волю яшчэ 78 чалавек. То бок агулам памілавалі 91 чалавека са зняволеных у межах рэпрэсіяў, што цягнуцца з 2020 года. У 13 разоў больш палітвязняў, прынамсі 1188 чалавек, выйшлі на волю, бо цалкам адбылі тэрміны


Колькі цяпер палітвязняў у Беларусі, невядома з дзвюх прычынаў. Па-першае, каб назваць чалавека палітвязнем, праваабаронцы аналізуюць справу на адпаведнасць крытэрам палітычнага пераследу і проста не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам. Па-другое, сваякі некаторых зняволеных баяцца статусу палітвязня, бо лічаць, што ён пагражае дадатковым пераследам ім і іхным зняволеным блізкім.


Нарэшце, розныя праваабаронцы маюць розныя крытэры панятку «палітвязень». Так, у спісе на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна» на канец дня 11 верасня было 1348 палітвязняў, а «DissidentBy», якія крытыкуюць «Вясну» і іншых за састарэлыя падыходы, налічвалі 1449 палітвязняў. А Каардынацыйная рада ў сярэдзіне лета заяўляла, што рэальная колькасць палітвязняў перавышае 5000 чалавек. 


Колькасць палітвязняў у спісе той жа «Вясны» амаль не мяняецца: адных вызваляюць, іншых затрымліваюць, судзяць і садзяць. Палітычныя рэпрэсіі на час памілаванняў не спыняліся.

Колькасць палітвязняў у спісе «Вясны» і колькасць памілаваных. Выява: Белсат
Колькасць палітвязняў у спісе «Вясны» і колькасць памілаваных. Выява: Белсат

Акрамя таго, памілаванне не азначае спынення пераследу. Некаторых памілаваных у 2023 годзе, як то Пятра Зіневіча і Рамуальда Улана, ужо зноў кідалі за краты.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10