навіны

Сілавікі прыйшлі ў незалежныя рэгіянальныя медыі, якія засталіся ў Беларусі. Рэпрэсіі 28 траўня

рэпрэсіі
Адна з рэдакцыяў у момант, калі туды ўварваліся сілавікі. Скрыншот: ОНТ
podpis źródła zdjęcia

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі «Вечернего Бобруйска», Babruisk.info і «Вольнага Глыбокага». На ОНТ з’явіліся відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных незалежных медыяў, заўважыла «Наша Ніва». Пра гэта і іншыя парушэнні правоў у Беларусі ў аглядзе рэпрэсіяў.

Паводле прапагандыстаў, выданні вінавацяць у атрыманні грошай ад нямецкага пасольства «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Нямеччыну». Сцвярджаецца, што з 2020 года амбасада Нямеччыны выдаткавала на гэта каля $ 226 тысячаў.

Супрацоўнік Дэпартаменту аховы МУС праводзіць урок пра змены ў Канстытуцыю для вучняў 10-га класу сярэдняй школы № 35 у Магілёве, Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Ohrana.gov.by
Настаўнікаў у Беларусі сталі звальняць не толькі за пратэсты, але і за «экстрэмісцкія матэрыялы»? навіны

У Беларусі з'явіліся новыя «экстрэмісцкія фармаванні», піша «Вясна». У адпаведны спіс дадалі праекты «ŠAŬROŬ LIVE», «жизнь-малина», «Партизаны Беларуси», «MIDGARD ASYLUM» і «Радыё 97». Усе яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» на пастанову МУС.


Паводле ведамства, дачыненне да «ŠAŬROŬ LIVE» мае Піліп Шаўроў, да «жизнь-малина» – Мікіта Мелказёраў, да «Партизаны Беларуси» – Дзмітрый Рудакоў, да «MIDGARD ASYLUM» – Іван Кавальскі, да «Радыё 97» – Максім Ціхеня і Вольга Цесакова.


Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення з калоніі памёр былы палітвязень Валерый Богдан, паведамляе «Наша Ніва». Валерыю было 58 гадоў. Людзі, якія сядзелі разам з Валерыем Богданам, расказалі, што ён памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.


Ён выйшаў на волю ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання – 3 гады пазбаўлення волі. У сацсетках Валерый расказваў, што яму складана рэабілітоўвацца і што ён «ездзіць па шпіталях». Былога палітвязня вінавацілі, сярод іншага, у знявазе Аляксандра Лукашэнкі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10