навіны

Каму і што Лукашэнка хоча сказаць вызваленнем дзясяткаў палітвязняў, калі за кратамі яшчэ многія сотні?

Андрэй Стрыжак
Андрэй Стрыжак. Варшава, Польшча. 9 лютага 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка зноў памілаваў 30 палітычных зняволеных – мінулы раз беларускія ўлады вызвалілі такую ж колькасць палітвязняў 16 жніўня, перад тым яшчэ два дзясяткі ў ліпені. «Белсат» спытаў кіраўніка фонду «BYSOL» Андрэя Стрыжака, чаму Лукашэнка вызваляе палітвязняў малымі групамі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Папраўчая калонія № 3 «Віцьба». Фота: Акім Крумкач / Белсат

Што значыць «вызваляць любой цаной»? Заява «Хуткай гуманітарнай дапамогі» пра палітвязняў

навіны

У Беларусі застаюцца ў няволі ніяк не менш за 1341 палітвязня: гэта 1371 чалавек у спісе на сайце «Вясны» мінус 30 «памілаваных» новым указам Аляксандра Лукашэнкі, пра які стала вядома 4 верасня (мяркуючы па нумары 343, яшчэ не апублікаваны ўказ падпісаны між 27 і 29 жніўня, калі былі падпісаныя ўказы пад нумарамі 342 і 344). Імёны «памілаваных» на момант публікацыі невядомыя.


Але спіс «Вясны» відавочна няпоўны: праваабаронцы правяраюць кожную справу на адпаведнасць азначэнню «палітвязень» і не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам, а некаторыя сваякі зняволеных не хочуць статусу палітвязня сваім блізкім, бо баяцца дадатковых рэпрэсіяў супраць сябе і блізкіх. Два месяцы таму Каардынацыйная рада ацэньвала рэальную колькасць палітвязняў у звыш пяці тысяч – і за гэтыя два месяцы затрыманні і суды не спыніліся. 


Навошта Лукашэнку вызваляць людзей дзясяткамі, працягваць трымаць многія сотні палітычных зняволеных і не спыняць «набор» новых палітвязняў?


Кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак кажа «Белсату»: 

,,

«Фактычна мы бачым такія дэкаратыўныя, касметычныя дзеянні з ягонага боку».


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

«Аніякага гуманізму». Чаму Лукашэнка вызваліў 30 палітвязняў?

навіны

Гэтыя дзеянні скіраваныя на беларускае грамадства і на вонкавы вектар, лічыць Стрыжак: 

«Лукашэнка ў 2025 годзе збіраецца чарговы раз сам сябе перапрызначыць. І яму трэба рабіць нейкія рухі, якія могуць унесці па-першае, непаразуменне і раздрай нейкі ў пазіцыю ягоных праціўнікаў. Мы гэта бачым вельмі добра па сітуацыі ў адносінах да вызвалення гэтых людзей. 

А па-другое – гэта, канешне ж, на Захадзе ёсць пэўная колькасць рэпрэзентантаў, якія спрабуюць неяк абяліць беларускі рэжым. У першую чаргу гэта, канешне, Вугоршчына, якая ўвайшла ў клінч з Еўразвязаўскімі сваімі калегамі. У прынцыпе, гэта робіцца таксама для таго, каб у кулуарах Еўрапейскай камісіі і ў іншых месцах гучалі думкі, што „вось пайшла там нейкая лібералізацыя. 

Самы галоўны ключавы момант для нас: пакуль не будуць спыненыя рэпрэсіі, выпуск па 30, ды хоць нават і па 100 чалавек, не будзе значыць стратэгічна так шмат, як гэта спрабуе Лукашэнка прадставіць. Таму што калі ты маеш механізм і інструмент рэпрэсіяў, які выкарыстоўваецца штодня, ты можаш вельмі лёгка набраць гэтыя сто чалавек зноў. 

Так што я, канешне, вітаю, што людзі не будуць спаць на шконках гэтую ноч і будуць са сваімі роднымі і блізкімі. Але гэтыя дэкаратыўныя дзеянні не змяняюць сітуацыю ў Беларусі ў цэлым. Таму што рэпрэсіі працягваюцца, і гэта самы галоўны фактар».

А ці чуюць сігналы Лукашэнкі ў Брусэлі, Пекіне ці дзесьці яшчэ, куды тыя сігналы пасылаюцца? Стрыжак не бярэцца пра гэта казаць, бо адказы на такія пытанні бачныя на больш доўгім адрэзку часу. Але ён спадзяецца, што еўрапейскія палітыкі захаваюць паслядоўнасць у тым, што бачаць Лукашэнку сатэлітам Уладзіміра Пуціна і саўдзельнікам гібрыднай агрэсіі.

,,

«Я не кажу, што Еўропа і ЗША гатовыя перагортваць старонку, але безумоўна, нейкая частка палітычнага істэблішмэнту хацела б зарабіць свае балы ў тым ліку на такой нармалізацыі, калі гэта можна так назваць, адносінаў з беларускім рэжымам», – дадае Стрыжак.


Пасля мінулага раўнду «памілавання» Еўрапейская служба вонкавых сувязяў паведаміла, што Еўразвяз агулам «прыняў да ўвагі» вызваленне некалькіх зняволеных, але памятае пра яшчэ больш як 1300 зняволеных, якіх заклікае неадкладна і безумоўна вызваліць; ведае пра пазбаўленне зняволеных сувязі з вонкавым светам і заклікае надаць усім зняволеным адэкватную медычную дапамогу.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10