навіны

Памёр былы палітвязень Валерый Богдан – праз дзевяць месяцаў пасля калоніі

img
Валерый Богдан. Фота з ягонай старонкі ў фэйсбуку
podpis źródła zdjęcia

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення з калоніі памёр былы палітвязень Валерый Богдан, паведамляе «Наша Ніва». Валерыю было 58 гадоў.

Людзі, якія сядзелі разам з Валерыем Богданам, расказвалі, што ён памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.


Ён выйшаў на волю ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання – 3 гады пазбаўлення волі. У сацсетках ён расказваў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па шпіталях».


Богдана затрымалі 18 траўня 2021 года, а 17 верасня 2021 года пакаралі трыма гадамі калоніі за публікацыі ў сацыяльных сетках па трох артыкулах – «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Адно з абвінавачванняў – рэпост выявы са словам «шызануты». Справу разглядала калегія з трох суддзяў, дакладваў суддзя Мікалай Сянько.

СІЗА №7 у Берасці, Беларусь. 14 лютага 2021 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
На Міколу Дзядка завялі новую крымінальную справу, а Ягора Лебядка перавялі на турэмны рэжым. Рэпрэсіі 24 траўня навіны

Валерый нарадзіўся ў горадзе Нерчынск у Забайкальскім краі Расеі. Служыў у войску ў Новасібірску, пасля адвучыўся ў Берасцейскія дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Жыў у Берасці і Менску.


У апошні месяц з’яілася багата сумных навінаў пра смерці былых палітвязняў ці палітвязняў. 20 траўня стала вядома, што ў пачатку 2025 года памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. Ён быў пакараны за каментары ў сацсетках.


Таксама ў траўні стала вядома, што ў лютым памерла былая палітзняволеная Ганна Кандраценка праз паўгода пасля вызвалення з калоніі. Яшчэ за кратамі стала вядома, што яна хварэе не рак, аднак дзяржава не знайшла для яе месца ў шпіталі. Яе пакаралі за каментары ў інтэрнэце і нібыта абразу Лукашэнкі.


У сярэдзіне траўня стала вядома пра смерць былой палітычнай зняволенай Тамары Каравай, якая выйшла на волю летась па памілаванні. Яе пакаралі нібыта за «паклёп» на Лукашэнку – упадабанне ў «Одноклассниках» публікацыі, дзе гаварылася, што Лукашэнка – дыктатар.


Умовы за кратамі ў Беларусі вельмі цяжкія і моцна адбіваюцца на здароўі.


«Гэта сведчанне таго, што турма не заканчваецца, яна працягваецца. І я на ўласныя вочы бачыла, што там робяць з людзьмі…» – пракаментавала смерці Ганны Кандраценкі і Тамары Каравай былая палітзняволеная Ірына Шчасная.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10