Naviny

«BYPOL» распавёў падрабязнасці нападу Лабеева, які сустракаўся з Мельнікавай, на Азаронка

Аляксей Лабееў
Аляксей Лабееў з жонкай Марынай Лабеевай (Міхнавец). Фота: сацсеткі

Дзмітрый Сасноўскі, які ўтрымліваецца за кратамі нібыта за напад на прапагандыста Грыгорыя Азаронка, адмовіўся браць у рукі пісталет. Тады замест яго сцэну разыграў супрацоўнік спецслужбаў Аляксей Лабееў, які пазней сустракаўся са зніклай спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай, паведамляе «BYPOL».