навіны

Каардынацыйная рада: рэальная колькасць палітвязняў перавышае 5000 чалавек

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Сябры КР заклікаюць да аб’яднання высілкаў для вызвалення палітзняволеных.

Каардынацыйная рада прыняла заяву з нагоды вызвалення шэрагу палітзняволеных з беларускіх турмаў. Сябры КР заклікалі да «аб’яднання і ўзгаднення намаганняў усёй грамадзянскай супольнасці Беларусі, палітыкаў і міжнародных партнёраў для пашырэння гуманітарнага кірунку вызвалення палітвязняў».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
КР вітае і падтрымлівае намаганні міжнародных партнёраў, праваабарончых арганізацыяў, усіх дэмакратычных сілаў Беларусі, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, накіраваныя на пошук і выкарыстанне ўсяго спектру эфектыўных механізмаў па вызваленні беларускіх палітвязняў.
Адначасова Каардынацыйная рада звяртае ўвагу, што ў турмах Беларусі працягваюць заставацца больш за 1400 прызнаных праваабарончымі арганізацыямі палітычных зняволеных, а рэальная колькасць нявінна асуджаных па палітычных матывах да адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі перавышае 5000 чалавек.


,,

«Будучы перакананымі, што ўсе палітычныя зняволеныя ў Беларусі павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя, Каардынацыйная рада заклікае да аб’яднання і ўзгаднення намаганняў усёй грамадзянскай супольнасці Беларусі, палітыкаў і міжнародных партнёраў па пашырэнні гуманітарнага кірунку вызвалення палітзняволеных», – гаворыцца ў заяве.


28 чэрвеня 2024 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў аб вызваленні з беларускіх турмаў пяцярых зняволеных праз абмен на ваеннапалонных з удзелам прадстаўнікоў Ватыкану.
3 ліпеня 2024 года сродкі масавай інфармацыі паведамілі аб вызваленні з месцаў зняволення некаторых палітвязняў раней заканчэння прызначаных тэрмінаў зняволення. Паводле праваабаронцаў, раней за тэрмін на волю выйшлі як найменш 18 асобаў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10