навіны

У мігрантак, якія нарадзілі ў Беларусі, адбіраюць дзяцей да аплаты рахункаў – медыі

Немаўля
Немаўля. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

У мігрантак, якія нарадзілі ў беларускіх шпіталях, адбіраюць дзяцей, пакуль яны не аплацяць рахункаў за медычныя паслугі. Пра гэта паведамляе партал Oko.press са спасылкаю на польскіх актывістаў, якія збіраюць грошы на дапамогу жанчынам, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі.

Паведамляецца, што адна з жанчын, якая сутыкнулася з падобнай праблемай у Беларусі, – маці-адзіночка Э. з Конга, якая нарадзіла ў Беларусі ў красавіку. У жанчыны была пратэрмінаваная віза, таму яе ўвогуле не хацелі прымаць у шпіталь, а праз тры дні пасля родаў пачалі пагражаць, што выклічуць міліцыю, калі яна не заплаціць шпіталю каля тысячы долараў.


У публікацыі адзначаецца, што пагасіць доўг удалося з дапамогай польскай арганізацыі «Hope and Humanity», якая арганізавала збор сродкаў. Пасля аплаты жанчыне аддалі дзіця.


Паводле сцвярджэнняў актывістаў, калі жанчыны не могуць аплаціць рахункаў адразу, то ім не дазваляюць кантактаваць з дзіцем. У такой сітуацыі апынулася іншая сям'я з Конга, чыё дзіця таксама нарадзілася ў Беларусі.

,,

«Хлопчык правёў цэлы дзень без мамы, бо бацькам не хапіла часткі сумы для аплаты бальнічных рахункаў», – перадае словы актывісткі «Hope and Humanity» Малгажаты Рыхарскай Oko.press.


Калі актывісты дапамаглі выплаціць запазычанасць, дзіця вярнулі, але бацьку затрымала міліцыя, а сям'ю ўлады Беларусі хочуць дэпартаваць у Конга.

Мігранты ў беларускіх лясах увесну 2025 года. Скрыншот: Tiktok
Як мігранты ідуць у ЕЗ: вербаванне на фронт і кальян у беларускім лесе Гісторыі

Паведамляецца пра М. з Гвінеі, якая атрымала рахунак на суму каля $ 32,3 тысячы. У лістападзе 2024 года яна пайшла ў беларускі шпіталь на 23–24-м тыдні цяжарнасці. У М. таксама былі праблемы ў звязку з пратэрмінаванай візай, але яе ўсё ж шпіталізавалі і зрабілі кесарава сячэнне.


Дзяўчынка, якая нарадзілася раней за тэрмін, важыла ўсяго 600 грамаў, таму ёй спатрэбілася дапамога. Сцвярджаецца, што ёй займаліся спецыялісты РНПЦ «Маці і дзіця» і 3-га дзіцячага шпіталю Менску. У сакавіку немаўля важыла 3,3 кілаграма. Аднак працаўнікі шпіталю не пускалі маці да дзяўчынкі да пагашэння вялізнага рахунку, а ў статусе ўцекача жанчыне адмовілі.

,,

«[Жанчына] нам напісала, што дырэктарка шпіталю сказала ёй, каб яна больш там не з'яўлялася, пакуль не аплаціць рахунку. Дзяўчына ў поўнай роспачы. Яе ўжо спрабавалі ўгаварыць адмовіцца ад дзіцяці», – распавяла Зося Краснавольска з «Hope and Humanity», якая падтрымлівае сувязь з М.


Сцвярджаецца, што прадстаўнікі UNICEF прапанавалі жанчыне адмовіцца ад дзіцяці і зноў паспрабаваць атрымаць прытулак у Беларусі або быць дэпартаванай разам з дачкой.


За месяц маладой маці дазволілі пабачыцца з дзіцем толькі адзін раз.


Актывісты паведамляюць і пра іншыя падобныя выпадкі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10