навіны

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк можа выйсці з калоніі ў канцы траўня

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ёй устанавілі прэвентыўны нагляд. Гэта сістэма назірання за тымі, хто вызваліўся.

Для Паліны Шарэнда-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд. Гэта адбылося ў судзе Рэчыцкага раёну 2 траўня, паведамляе Dissidentby. Планаваны тэрмін выхаду Паліны з калоніі – 21 траўня.
Паліна Шарэнда-Панасюк. (Фота: асабісты архіў Паліны Шарэнды-Панасюк)
Паліна Шарэнда-Панасюк. (Фота: асабісты архіў Паліны Шарэнды-Панасюк)
Прэвентыўны нагляд – гэта назіранне МУС за тымі, хто выйшаў з месцаў пазбаўлення волі. Таму ўстанаўлення такога нагляду можа сведчыць пра тое, што Паліну Шарэнда-Панасюк вызваляць, а не пакараюць яшчэ, як гэта адбывалася з жанчынай ужо двойчы.
Паліна Шарэнда-Панасюк – актывістка і маці дваіх дзяцей. Яе пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі. А потым яе два разы судзілі зноў нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
Агулам палітзняволенай прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі.
Нядаўна на дзяржаўным тэлебачанні з’явілася інтэрв’ю з Палінай.
«Увесь час зняволення яна падвяргалася псіхалагічнаму ціску і спагнанням у калоніях ПК-4 і ПК-24. Таксама зʼяўляліся паведамленні, што яе збівалі ў калоніі», – падкрэсліваюць праваабаронцы.
У няволі Паліне не давалі сродкі гігіены, доступу да цёплай вады. Жанчына была вымушаная спаць на халоднай падлозе без пасцельнай бялізны і матраца. Таксама ёй не давалі неабходныя лекі. Перапіску з роднымі таксама блакавалі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10