Пачні пісаць...
Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла спіс друкаваных выданняў, што змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, «распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». Цяпер у ім 92 выданні, з іх дзве кнігі – аўтарства жонкі кіраўніка польскага МЗС.
Апеляцыйны суд Познані 28 сакавіка вынес пастанову ў справе двух грамадзянаў Беларусі. Пракуратура абвінавачвала іх у шпіёнскай дзейнасці на карысць беларускай вайсковай выведкі.
Вядомы польскі палітык, маршалак Сейму Галоўня ціснуў руку чалавеку, пра супрацу з якім прагаварыўся Аляксандр Зінгман, паплечнік Віктара Шэймана. Галоўня кажа, што пра абвінавачанні ў бок гэтага чалавека не ведаў.
З пачатку 2025 года загсы Беларусі больш не выдаюць даведак пра адсутнасць зарэгістраванага шлюбу. Цяпер пра тое, што ў вас няма перашкодаў для стварэння сям’і, заяўляеце вы самі ў прысутнасці натарыуса. Як гэта выглядае на практыцы, ці ўсім беларусам за мяжою навіна спрасціла жыццё і ці можна не хвалявацца, што новага дакументу дзесьці не прымуць? Спраўдзілі ў амбасадах Беларусі ў розных краінах. Таксама запыталі ў беларусаў, пабраных нядаўна шлюбам за мяжою, які шлях яны абралі.
Аляксандр Азараў разам з паплечнікам з «BYPOL» Станіславам Лупаносавым заснавалі 24 сакавіка 2025 года ў Польшчы дэтэктыўнае агенцтва. «Белсат» даведаўся ў Азарава, з якімі запытамі туды можна ісці, ды іншыя падрабязнасці.
Перад выходнымі на ўездзе ў Польшчу захоўваецца чарга з аўтамабіляў. Каля 14:00 уезду каля памежперахода «Берасце – Тэрэспаль» чакала 590 легкавікоў, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.
У Польшчы здзейсніў суіцыд 32-гадовы Максім Чарняўскі, некалі вядомы як заснавальнік пабліку «Надоел нам этот Лукашенко» у 2010-х гадах. Да самагубства мужчыну падштурхнулі сямейныя праблемы, паведамляе «Наша Ніва».
Польскія палітыкі, у тым ліку прэм’ер-міністр і міністр замежных справаў, раскрытыкавалі прэзідэнта за заяву пра «ядравы парасон». Але крытыкавалі пераважна не ідэю, а тое, як была зробленая заява. Ці сапраўды Польшчы трэба размяшчаць у сябе амерыканскую ядравую зброю? «Белсат» спытаў польскага аналітыка.
Маштабныя вайсковыя рэформы прадугледжваюць падвышэнне выдаткаў і рост арміі ў два з паловаю раза, а таксама вайсковыя трэнаванні для ўсіх мужчынаў.
4 сакавіка Польшча дадала ў санкцыйны спіс Міністэрства ўнутраных справаў беларускае прадпрыемства «МетаТрэйдынгПрам», што пастаўляе ўгнаенні (карбамід) у Польшчу.
Нямецкая паліцыя праверыла аўтобус, што ехаў у Брусель. Сярод пасажыраў быў беларус, у якога знайшлі забаронены пярцовы балончык, паведамляе presseportal.
Польскае Міністэрства замежных справаў абмежавала масавую выдачу гуманітарных візаў беларусам: зараз іх змогуць атрымаць толькі тыя, каму рэальна пагражае страта здароўя ці жыцця ці палітычна матываваная крымінальная адказнасць, піша «Rzeczpospolita».
У Польшчы завяршаецца галасаванне, якім абіраюць асобу года. Сярод намінантаў на гэтае званне ў намінацыі «Культура» ёсць і беларуска – Вольга Пашковіч.