навіны

Беларускі Мінінфарм баіцца кніг жонкі міністра замежных справаў Польшчы

Эна Эплбаўм. Фота: Белсат
Эна Эплбаўм. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла спіс друкаваных выданняў, што змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, «распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». Цяпер у ім 92 выданні, з іх дзве кнігі – аўтарства жонкі кіраўніка польскага МЗС.

Лаўрэатка Пуліцэраўскай прэміі Эна Эплбаўм. Фота: Белсат

Супрацьстаянне да канца нашага жыцця. Эна Эплбаўм пра тое, як дэмакратычнаму свету змагацца з «карпарацыяй дыктатараў»

навіны

Беларускі Мінінфарм пабачыў небяспеку нацыянальным інтарэсам у такіх кнігах Эны Эплбаўм, як «Гулаг» і «Жалезная заслона. Задушэнне Усходняй Еўропы (1946–1956)», прысвечаных савецкаму таталітарызму.

Эна Эплбаўм – амерыканская журналістк, якая займаецца даследаваннем гісторыі камунізму і Усходняй Еўропы, лаўрэатка Пуліцэраўскай прэміі. Яна паходзіць з сям'і габрэйскіх мігрантаў з Беларусі. У 1992 годзе выйшла замуж за Радослава Сікорскага, цяперашняга міністра замежных справаў Польшчы.

Узначальваюць жа спіс кнігі пра гісторыю Беларусі: «Нарысы гісторыі Беларусі (1795 – 2002)» Захара Шыбекі, «Тайны белорусской истории» Вадзіма Дзеружынскага і «На скрыжалях вякоў: гістарычныя творы» Кастуся Цвіркі.

«Небяспечнай» кнігай Мінінфарм палічыў «Бывай, Берлін» Крыстафэра Ішэрўуда пра жыццё ў Нямеччыне перад і падчас прыходу да ўлады нацыстаў. У 1972 годзе паводле гэтага твору быў зняты фільм «Кабарэ». Таксама ў пералік былі ўнесеныя іншыя кнігі, паводле якіх былі знятыя фільмы: «Хмарны атлас» Дэйвіда Мітчэла, «Нявінніцы-самазабойцы» Джэфры Юджэнідыса, «Дом на краю свету» Майкла Канінгэма ды іншыя.

Што канкрэтнага палічыла ведамства небяспечным у пералічаных выданнях, яно не паведамляе.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10