Польшча і Еўропа мусяць быць гатовыя да розных здарэнняў цягам двух гадоў, сказаў у суботу, 26 ліпеня, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы з жыхарамі польскага гораду Пабяніцэ, маючы на ўвазе магчымую агрэсію з боку Расеі і Кітаю.
Дэлегацыя польскага Сейму падчас візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі закранула пытанне вызвалення палітзняволенага ў Беларусі журналіста Анджэя Пачобута.
Жыхарку Варшавы могуць пакараць трыма гадамі пазбаўлення волі ў Польшчы за абразу паводле нацыянальнай прыкметы. Жанчына аказалася незадаволеная працаю беларускі і пачала абражаць яе, паведамляе паліцыя Гданьску.
Увечары 15 ліпеня польскія вайскоўцы на мяжы Польшчы і Беларусі былі атакаваныя мігрантамі. Сярод іншага, у ахоўнікаў памежжа паляцелі камяні і кактэйль Молатава. Пра гэта паведаміў Яцэк Дабжыньскі, прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных справаў і адміністравання Польшчы.
З вечара панядзелка Польшча часова адновіць памежны кантроль на мяжы з Літвой, каб спыніць нелегальную міграцыю. Падрабязнасці гэтага раскрылі літоўскія ўлады, перадае LRT.
У пятніцу, 4 ліпеня, адбылася сустрэча намесніка Святланы Ціханоўскай, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, юрысткі, заснавальніцы ініцыятывы «Партызанка» Ганны Маціеўскай з кіраўніком польскага Упраўлення ў справах замежнікаў Томашам Цытрыновічам.