навіны

На ўездзе ў Польшчу чарга амаль з 600 легкавікоў

Здымае мае ілюстрацыйны характар. Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. Фота: Карына Пашко / Белсат
Здымае мае ілюстрацыйны характар. Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. Фота: Карына Пашко / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Перад выходнымі на ўездзе ў Польшчу захоўваецца чарга з аўтамабіляў. Каля 14:00 уезду каля памежперахода «Берасце – Тэрэспаль» чакала 590 легкавікоў, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

«За тыдзень праз гэты памежпераход у Польшчу прайшло 39 % легкавікоў [ад прапускной здольнасці пункта], – перадае Дзяржпамежкамітэт Беларусі.

У чатах, дзе абмяркоўваюць праходжанні мяжы аўтамабілісты жартуюць, што быццам уся Беларусь на гэтым тыдні выстраілася ў чаргу, каб паехаць у Польшчу – каля 600 аўто чакалі штодня.

Чарга каля абеду расцягнулася прыкладна на паўтара кіламетра.

Некаторыя аўтамабілісты скардзяцца, што чаргу таксама займаюць людзі, якія потым прапануюць купіць іх месца бліжэй да мяжы.

«Бандыты працуюць», – піша адзін з кіроўцаў.

Пры гэтым аўтобусных чэргаў няма, гаворыцца на сайце ведамства. У тэматычных чатах таксама не абмяркоўваюць праблемы з вялікімі чэргамі аўтобусаў.

Адзін з падарожнікаў распавядае, што ўначы 21 сакавіка ад шлагбаума з беларускага боку да выезду да польскіх памежнікаў прайшло тры гадзіны, а потым яшчэ чатыры гадзіны прайшло перад тым, як аўтобус выехаў пасля польскіх праверак. Іншы пасажыр піша, што ехаў раніцай і таксама прачакаў на мяжы сем гадзін.

Людзі, якія ехалі ў Беларусь з Варшавы на аўтобусе ўначы 21 сакавіка распавядаюць, што правялі на мяжы восем гадзін.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10