навіны

Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускай кампаніі, што пастаўляла ў ЕЗ угнаенні

Угнаенні
Беларускія ўгнаенні. Крыніца: belarus24.by
podpis źródła zdjęcia

4 сакавіка Польшча дадала ў санкцыйны спіс Міністэрства ўнутраных справаў беларускае прадпрыемства «МетаТрэйдынгПрам», што пастаўляе ўгнаенні (карбамід) у Польшчу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінская дыяспара наведвае выставу «Вайна яшчэ не скончылася» ва Украінскім культурніцкіым цэнтры святога Васіля, прымеркаваную да трэцяй гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Эдмантан, Канада. 24 лютага 2025 года. Фота: Artur Widak / Anadolu via Getty Images

Ад крыптагаманцоў да банкаў: што новыя санкцыі значаць для беларусаў

навіны

Кампанія з кастрычніка 2024 года экспартуе ў Польшчу з Беларусі карбамід прамысловага прызначэння. Прадпрыемства было заснаванае ў красавіку 2024 года, у жніўні, як заяўляецца на сайце, пачало вырабляць угнаенні.


Міністэрства ўнутраных справаў і адміністравання Польшчы зазначае, што прамысловая вытворчасць карбаміду магчымая толькі на вельмі буйных прадпрыемствах, бо абсталяванне займае вялікія плошчы, некалькі гектараў, і мусіць адпавядаць строгім стандартам бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя. Хутка наладзіць вытворчасць такой прадукцыі немагчыма, сцвярджае ведамства. Таму польскі бок прыходзіць да высновы, што насамрэч угнаенні вырабляюцца на «Горадня Азоце», а «МетаТрэйдынгПрам» – пасярэднік для рэалізацыі.


ААТ «Горадня Азот» з 2 снежня 2021 года застаецца пад санкцыямі Еўразвязу, таму Польшча залучыла ў санкцыйны спіс і меркаваную кампанію-пасярэдніка.


Усе сродкі і эканамічныя рэсурсы «МетаТрэйдынгПрам» будуць замарожаныя, кампанія будзе выключаная з працэдуры польскіх дзяржаўных закупаў і конкурсаў.


24 лютага, у трэцюю гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, Еўразвяз прыняў чарговы пакет санкцыяў, што ўводзіць сур’ёзныя абмежаванні супраць эканомік Расеі і Беларусі. Гэта ўжо 16-ы паводле ліку пакет, прыняты Еўразвязам з 2022 года. Паводле прадстаўніцы Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Каі Калас, гэта «самыя маштабныя санкцыі за ўсю гісторыю, што аслабляюць ваенныя высілкі Расеі».


У лік прадпрыемстваў, што апынуліся пад дзеяннем новага пакету санкцыяў, трапіў «Інтэграл» – найбуйнейшы беларускі вытворца паўправаднікоў і мікрасхемаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10