Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп дакладна не зможа дамагчыся міру ва Украіне за 100 дзён свайго прэзідэнцтва, а ці адмовіцца ён ад намаганняў спыніць вайну ва Украіне, як заявіў дзяржсакратар ЗША, не ведае нават сам Трамп. Такія думкі выказаў «Белсату» палітолаг, дырэктар Украінскага інстытуту сусветнай палітыкі Яўген Магда.
Дзяржсакратар ЗША Маркаў Руб’ёў заявіў, што Злучаныя Штаты могуць спыніць пасярэдніцтва паміж Расеяй і Украінай, калі не адбудзецца канкрэтных крокаў у кірунку мірнага пагаднення.
На тэрыторыі кампусу Універсітэту штату Флорыда (FSU) у сталіцы штату горадзе Тэлагэсі 17 красавіка адбылася страляніна. Загінулі два чалавекі, пяцёра параненыя, паведамляе CNN.
Некалькі старэйшых памочнікаў прэзідэнта ЗША Доналда Трампа раяць яму быць больш скептычным адносна нібы жадання Масквы заключыць мір з Украінай. Паводле іх, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін яшчэ не праявіў сапраўднай цікавасці да спынення баявых дзеянняў. Пра гэта паведамляе «The Wall Street Journal» са спасылкай на афіцыйных асобаў Злучаных Штатаў.
У Стамбуле на тэрыторыі генеральнага консульства Расейскай Федэрацыі 10 красавіка праходзіць чарговы раўнд расейска-амерыканскіх перамоваў, паведамляе ТАСС.
Дарадца Доналда Трампа ў нацыянальнай бяспецы Майкл Ўолц дадаў журналіста ў чат у Signal, дзе высокапастаўленыя чыноўнікі ЗША абмяркоўвалі атаку на хусітаў у Емене, праз тое, што журналіст быў падпісаны ў тэлефоне Ўолца як прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША. Пра гэта паведамляе «The guardian» са спасылкай на свае крыніцы.