навіны

Дарадца Трампа дадаў журналіста ў чат пра атаку на хусітаў праз памылку ў тэлефонных кантактах – медыі

Дарадца Трампа па нацыянальнай бяспецы Майкл Ўолц
Дарадца прэзідэнта ЗША Доналда Трампа па нацыянальнай бяспецы Майкл Ўолц 21 лютага 2025 года. Фота: Kayla Bartkowski / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Дарадца Доналда Трампа ў нацыянальнай бяспецы Майкл Ўолц дадаў журналіста ў чат у Signal, дзе высокапастаўленыя чыноўнікі ЗША абмяркоўвалі атаку на хусітаў у Емене, праз тое, што журналіст быў падпісаны ў тэлефоне Ўолца як прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША. Пра гэта паведамляе «The guardian» са спасылкай на свае крыніцы.

У ходзе ўнутранага расследавання Белага дома стала ясна, што дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майкл Ўолц выпадкова захаваў нумар рэдактара часопіса «Atlantic» Джэфры Голдбэрга пад іншым імем яшчэ некалькі месяцаў перад тым, як 13 сакавіка Голдбэрг трапіў у сакрэтны чат у Signal. Выданне адзначае, што адразу тры крыніцы, знаёмыя з пытаннем, распавялі пра гэта.

Лагатып Signal і набор эмодзі, якімі дарадца прэзідэнта ЗША Майкл Ўолц каментаваў рэалізацыю вайсковай аперацыі ў чаце з журналістам. Калаж: Белсат

Што за Signal, у якім кіраўніцтва ЗША абмяркоўвала планы вайны? Ён лепшы за Telegram?

Шуфлядка

Голдбэрг спачатку падумаў, што гэты нейкі жарт, пакуль тое, што абмяркоўвалася ў чаце, не стала адбывацца насамрэч. Голдбэрг апублікаваў перапіску, якую ўбачыў праз памылку Ўолца, аднак Трамп не звольніў апошняга.


Усё пачалося з таго, што Голдбэрг адправіў электронны ліст у перадвыбарчы штаб Доналда Трампа ў кастрычніку 2024 года. Ліст быў наконт артыкула, у якім крытыкаваўся Трамп за яго стаўленне да параненых вайскоўцаў. Каб абвергнуць гэтую гісторыю, штаб звярнуўся па дапамогу да Ўолца.


Электронны ліст Голдбэрга быў дасланы тагачаснаму прэс-сакратару Трампа Браяну Х'юзу, які скапіяваў гэтае паведамленне разам з нумарам тэлефона Голдбэрга і пераслаў Ўолцу.


Паводле крыніц, Ўолц не патэлефанаваў Голдбэргу, але выпадкова захаваў яго нумар як кантакт Хʼюза, які цяпер зʼяўляецца прадстаўніком Савету па нацыянальнай бяспецы ЗША.


Памылка заставалася незаўважанай да таго часу, пакуль у мінулым месяцы Ўолц не паспрабаваў дадаць Хʼюза ў групавы чат Signal, дзе некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў ЗША абмяркоўвалі планы ўдараў па хусітах,але ў выніку дадаў Голдбэрга.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10