навіны

ЗША і Расея абмяняліся вязнямі пасля перамоваў ЦРУ і ФСБ

Ксенія Карэліна
Ксенія Карэліна падчас суда. Фота: ura.ru
podpis źródła zdjęcia

Расея і ЗША ў чацвер 10 красавіка ў горадзе Абу-Дабі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) правялі абмен асуджанымі, паведамляе выданне «Wall Street Journal».

Расея вызваліла Ксенію Карэліну. Дзяўчына мае падвойнае грамадзянства – ЗША і Расеі. Летась у Расеі яе прызналі вінаватай у дзяржаўнай здрадзе за данат менш за 100 долараў на карысць украінскай дабрачыннай арганізацыі ў ЗША і асудзілі да 12 гадоў калоніі.


ЗША абмянялі на Ксенію Артура Пятрова з нямецка-расейскім грамадзянствам. Мужчына быў арыштаваны ў 2023 годзе на Кіпры на запыт ЗША за экспарт адчувальнай мікраэлектронікі.

,,

«Амерыканка Ксенія Карэліна ляціць на радзіму ў ЗША. Яе незаконна ўтрымлівалі пад вартай у Расеі больш за год, і прэзідэнт Трамп дамогся ейнага вызвалення. Прэзідэнт працягне працаваць над вызваленнем усіх амерыканцаў», – паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб'ёў.


Сцяг Беларусі і Украіны. Варшава, Польшча. 6 сакавіка 2022 года. Фота: ТК / Белсат

Дэмсілы просяць Кіеў абмяняць беларускіх палітвязняў, асуджаных за падтрыманне Украіны

Вайна

WSJ зазначае, што абмен быў здзейснены як «знак умацавання даверу паміж бакамі на фоне спробаў заключыць пагадненне аб спыненні вайны ва Украіне».


Таксама, паводле амерыканскага выдання, цэнтральную ролю ў арганізацыю абмену адыграла CIA – дырэктар Джон Рэткліф вёў перамовы з кіраўніком ФСБ Расеі Аляксандрам Бортнікавым.


«Сёння прэзідэнт Трамп вярнуў дамоў яшчэ аднаго незаконна затрыманага амерыканца з Расеі. Я ганаруся супрацоўнікамі CIA, якія няспынна працавалі, каб падтрымаць гэтыя высілкі, і мы ўдзячныя ўраду ААЭ за тое, што дазволіў правесці абмен», – зазначыў Рэткліф.


Гэты абмен вязнямі паміж ЗША і Расеяй – другі пасля ўступлення Трампа на пасаду. У лютым гэтага года ЗША дамагліся вызвалення амерыканскага настаўніка Марка Фогеля, якога ў Расеі абвінавацілі ў захоўванні наркотыкаў. Яго абмянялі на расейскага крыптавалютнага дзеяча Аляксандра Вінніка.


10 красавіка ў Стамбуле распачаўся чарговы раўнд расейска-амерыканскіх перамоваў, прысвечаны нармалізацыі працы дыпламатычных місіяў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10