навіны

Лукашэнка ў Менску раіўся з Нарышкіным, як быць «далей», а той пагражаў Польшчы і Літве

Сяргей Нарышкін і Аляксандр Лукашэнка ў Менску, 15 красавіка 2025 года. Фота: president.gov.by
Сяргей Нарышкін і Аляксандр Лукашэнка ў Менску, 15 красавіка 2025 года. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка на сустрэчы ў Менску з дырэктарам Службы вонкавай выведкі Расеі Сяргеем Нарышкіным абвясціў намер абмеркаваць супольныя дзеянні на перспектыву. Той жа стаў пагражаць суседзям Беларусі і вінаваціць Украіну ў тым, што тая не хоча скарыцца Крамлю.

Наступствы ўдару балістычных ракет па Сумах 13 красавіка. Крыніца: Zelenskiy / Official

Келаг і Руб’ёў заклікаюць Трампа быць больш жорсткім да Пуціна. Але ён слухае не іх

Вайна

«Прыемна сустрэцца з вамі, чакаю такой сустрэчы, калі даецца магчымасць для таго, каб, шчыра кажучы, і гадзіннікі зверыць, і параіцца ў некаторых пытаннях, і паглядзець недалёкую перспектыву, як мы будзем дзеяць, што рабіць, абмеркаваць шэраг палітычных пытанняў, асабліва ў гэтай турбулентнай сітуацыі. Для мяне вельмі важны будзе ваш пункт гледжання», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

У сваю чаргу Сяргей Нарышкін адзначыў, што супраца спецслужбаў Беларусі і Расеі «будуецца на даверанай і канструктыўнай аснове, з кожным годам развіваецца і пашыраецца ў напрамках сваёй дзейнасці».

Нарышкін пахваліў ЗША і пасварыўся на астатніх

Нарышкін назваў станоўчым факт «даволі інтэнсіўнага дыялогу» паміж Расеяй і ЗША на розных узроўнях. Паводле яго, гэта рэзка кантрастуе з тым, што было пры ранейшай адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна. Кіраўнік Службы вонкавай выведкі адзначыў, што «адчуваецца імкненне адміністрацыі ЗША зразумець і паглыбіцца ў прычыны ўкраінскага крызісу», піша ТАСС.

Разам з тым Нарышкін раскрытыкаваў суседнія з Беларуссю краіны – Польшчу, Літву, Латвію. Паводле яго, пра іх «асаблівую агрэсіўнасць» нібы сведчыць ідэя ўсталяваць супрацьтанкавыя міны на мяжы, хоць тыя мусілі б затрымаць напад з боку Беларусі ды Расеі.

,,

«Яны мусілі б зразумець (хоць пакуль не разумеюць), што ў выпадку агрэсіі з боку Паўночнаатлантычнага альянсу супраць Саюзнай дзяржавы шкода будзе нанесеная, безумоўна, усяму блоку NATO, але ў большай ступені першыя, хто пацярпіць, – гэта носьбіты такіх ідэяў, носьбіты сярод палітычных колаў Польшчы і балтыйскіх краінаў», – сказаў Нарышкін.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Пуцін гаворыць па тэлефоне з удзельніцай дабрачыннай акцыі «Елка желаний». Масква, Расея. 7 студзеня 2025 года. Фота: Kremlin.ru

Пуцін зацягвае перамовы па вайне ва Украіне. Калі Трампу гэта надакучыць?

Вайна

Ён таксама заявіў, што «еўрапейскія краіны, асабліва Францыя, Вялікая Брытанія і Нямеччына, павышаюць узровень эскалацыі вакол украінскага канфлікту». Ды выказаў гатовасць «дзеяць на апярэджанне».

Нарышкін назваў расейскія ўмовы заканчэння вайны

Прадстаўнік Крамля таксама абвінаваціў Украіну ў нежаданні скончыць вайну. Што датычыць мірнага пагаднення, то яно мусіць уключаць: «бяз'ядравы, нейтральны статус Украіны, дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю ўкраінскай дзяржавы, адмену ўсіх дыскрымінацыйных законаў». Таксама Кіеў мае прызнаць анексію Расеяй пяці рэгіёнаў Украіны – Данецкай, Запарожскай, Луганскай, Херсонскай вобласцяў і Крыму.

Некалькі старэйшых памочнікаў прэзідэнта ЗША Доналда Трампа раяць яму быць больш скептычным адносна нібы жадання Масквы падпісаць мір з Украінай. Паводле іх, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін яшчэ не праявіў сапраўднай цікавасці да спынення баявых дзеянняў.

Аднак Трамп і далей падтрымлівае адмысловага прадстаўніка Стыва Ўіткафа, які лічыць, што Пуцін хоча падпісаць мір, заяўляюць крыніцы «The Wall Street Journal». Паводле іх, Трамп спадзяецца спыніць вайну ва Украіне найперш для таго, каб зліквідаваць галоўную перашкоду на шляху да больш шырокага збліжэння з Крамлём.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10