Вайна

Келаг і Руб’ёў заклікаюць Трампа быць больш жорсткім да Пуціна. Але ён слухае не іх

Наступствы ўдару балістычных ракет па Сумах 13 красавіка. Крыніца: Zelenskiy / Official
Наступствы ўдару балістычных ракет па Сумах 13 красавіка. Крыніца: Zelenskiy / Official
podpis źródła zdjęcia

Некалькі старэйшых памочнікаў прэзідэнта ЗША Доналда Трампа раяць яму быць больш скептычным адносна нібы жадання Масквы заключыць мір з Украінай. Паводле іх, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін яшчэ не праявіў сапраўднай цікавасці да спынення баявых дзеянняў. Пра гэта паведамляе «The Wall Street Journal» са спасылкай на афіцыйных асобаў Злучаных Штатаў.

Наступствы расейскай атакі на горад Сумы, Украіна. 13 красавіка 2025 года. Фота: Yehor Kryvoruchko/Kordon.Media/Global Images Ukraine via Getty Images

«Здзеклівы адказ Расеі». Рэакцыі ў свеце на абстрэл Сумаў

Вайна

Група, у якую, паводле выдання, уваходзяць дзяржсакратар Маркаў Руб’ёў і адмысловы прадстаўнік у пытаннях Украіны Кіт Келаг, рэкамендавала праяўляць вялікую асцярожнасць у стасунках з Уладзімірам Пуціным і заняць больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да патрабаванняў Масквы аб тэрытарыяльных саступках з боку Кіева. Аднак Доналд Трамп надалей падтрымлівае спецпрадстаўніка Стыва Ўіткафа, які лічыць, што Пуцін хоча заключыць мір пасля дзвюх сустрэч з ім у Маскве, заяўляюць крыніцы WSJ.

Трамп спадзяецца спыніць вайну ва Украіне збольшага для таго, каб ліквідаваць галоўную перашкоду на шляху да больш шырокага збліжэння з Крамлём. І нягледзячы на пэўныя крытычныя заўвагі, ён пакуль не ўвёў у дачыненні Расеі ніякіх новых санкцыяў. І хоць нават дарадцы Трампа, якія выступаюць за больш жорсткі падыход да Масквы, падтрымліваюць ягоную мэту спыніць трохгадовую вайну, расейская балістычная ракетная атака па ўкраінскіх Сумах падкрэсліла рознагалоссі сярод старэйшых дарадцаў прэзідэнта ЗША.

У той час, як Келаг заявіў, што расейская атака «пераступае любую рысу прыстойнасці», а Руб’ёў назваў яе «жахлівай» і «трагічнай», сам Трамп абвінаваціў у вайне Джо Байдэна і Уладзіміра Зяленскага, назваўшы расейскую атаку па Сумах «памылкай».

Наступствы ракетнага ўдадару РФ па Сумах 13 красавіка 2025 года. Фота: Zelenskiy / Official / Telegram

«Прыязджайце і паглядзіце»: Зяленскі звярнуўся да Трампа на фоне ўдару РФ па Сумах

Вайна

Падчас абмеркаванняў у Белым доме пытання аб тым, ці варта ЗША ўзмацніць санкцыі супраць Расеі, каб прымусіць яе пайсці на перамовы, Руб’ёў і Келаг параілі Трампу быць больш асцярожным з дыпламатычнымі намерамі Пуціна, паведамілі чыноўнікі.

Дэніэл Фрыд, былы высокапастаўлены чыноўнік Дзярждэпартаменту, сказаў, што Дзярждэпартамент і Міністэрства фінансаў рыхтуюць варыянты ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць Расеі «ў выпадку, калі Трамп сапраўды вырашыць, што з яго хопіць Пуціна». Але самі ўстановы гэта ніяк не пракаментавалі.

Нагадаем, што ў выніку абстрэлу гораду Сумы загінулі 35 чалавек, 117 пацярпелі. На атаку адрэагавалі шмат якія заходнія палітыкі, у тым ліку прэзідэнт ЗША. Мінабароны Расеі пацвердзіла, што Сумы былі абстраляныя дзвюма ракетамі «Іскандэр». Цэллю сталася «месца правядзення нарады каманднага складу аператыўна-тактычнай групы "Северск"», у выніку «былі знішчаныя больш за 60 вайскоўцаў ЗСУ». Ведамства гэтым абвінаваціла ўкраінскія ўлады ў гібелі цывільных.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10