Дэмакратычная лідарка беларусаў Святлана Ціханоўская і ейны муж, палітык, блогер і былы палітычны вязень Сяргей Ціханоўскі 26 чэрвеня наведваюць з візітам сталіцу Польшчы. У планах – сустрэцца з польскімі ўладамі і беларускаю дыяспараю.