Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас размовы з журналістамі 12 жніўня заявіў, што расейскі кіраўнік Уладзімір Пуцін падчас перамоваў з Доналдам Трампам на Алясцы прапануе, каб Украіна вывела войскі з Данбасу. Ён падкрэсліў, што на такія ўмовы не пагодзіцца, перадае Укрінформ.
Украінскі праект «Хочу жить» паведамляе пра тысячы замежных наймітаў, якія заключылі кантракты з арміяй Расеі і цяпер не могуць іх разарваць. Ёсць сярод іх і грамадзяне Беларусі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з нагоды запланаваных на 15 жніўня перамоваў лідараў ЗША і Расеі на Алясцы заявіў, што не збіраецца дарыць Расеі ўкраінскіх зямель. Адпаведны відэазварот ён апублікаваў раніцаю 9 жніўня.
Галоўнае ўпраўленне камунікацыяў Збройных Сілаў Украіны ў каментары «Белсату» зняпраўдзіла ўжыванне беспілотніка ў Беларусі. Паводле заяваў беларускіх уладаў, менавіта ўкраінскі БПЛА ўрэзаўся ў жылы дом у Менску.
Галоўнай навіной 29 ліпеня стаў выбух над Менскам дрону. З аднаго боку гэта доказ таго, што мірнае неба над галовамі беларусаў, пра якое так любяць казаць улады, – міф прапаганды, ужо не ў першы раз зняпраўджаны фактамі. З другога ж сама сітуацыя наводзіць на думку пра інсцэнізацыю здарэння беларускімі сілавікамі.
Служба бяспекі Украіны заявіла, што сарвала планы спецслужбаў Беларусі атрымаць агентурныя звесткі датычна абароны паўночнай украінскай мяжы. Як заяўляецца, на Валыні затрыманы агент беларускага КДБ, які шпіёніў за ўкраінскімі войскамі.
Лідары Тайланду і Камбоджы плануюць правесці 28 ліпеня перамовы ў Малайзіі для спынення агню паміж краінамі. ЗША заявілі, што іх афіцыйныя асобы будуць садзейнічаць мірнаму працэсу, перадае «Reuters».
Літоўская паліцыя праінфармавала жыхароў Літвы, што з Беларусі прыляцеў беспілотнік неапазнанага тыпу. Інфармацыю пра інцыдэнт жыхары атрымалі на тэлефоны 28 ліпеня раніцай, піша «DELFI».
Польшча і Еўропа мусяць быць гатовыя да розных здарэнняў цягам двух гадоў, сказаў у суботу, 26 ліпеня, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы з жыхарамі польскага гораду Пабяніцэ, маючы на ўвазе магчымую агрэсію з боку Расеі і Кітаю.
Палітычны аналітык Ігар Тышкевіч мяркуе, што змяненняў у вайне Расеі з Украінай з прычыны заяваў прэзідэнта ЗША адносна паставак зброі і магчымых новых санкцыяў чакаць няварта. Пра гэта ён заявіў 14 ліпеня ў эфіры «Студыі Белсат».