Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 1217 дзён. На зямлі яна ідзе звычайнымі для апошняга года тэмпамі: паўзучымі і крывавымі. У небе ж расейскіх атак робіцца больш: сотня «шагэдаў» за ноч – ужо звычайная рэч. Падчас саміту NATO, дзе абяцаюць у тым ліку дапамогу Украіне, расейскія атакі не спыняліся.