навіны

Амерыканскім службоўцам у КНР забаранілі мець рамантычныя сувязі і секс з кітайцамі

Амбасада ЗША ў Пекіне. Фота: china.usembassy-china.org.cn
Амбасада ЗША ў Пекіне. Фота: china.usembassy-china.org.cn
podpis źródła zdjęcia

Урад ЗША забараніў амерыканскім урадавым службоўцам у Кітаі, а таксама іхным сямейнікам і падрадчыкам з допускамі да сакрэтнай інфармацыі ўступаць у любыя рамантычныя ці сексуальныя стасункі з грамадзянамі КНР.

Як стала вядома «Associated Press», яшчэ ўлетку 2024 года работнікам ЗША было забаронена «ўступаць у рамантычныя і сексуальныя стасункі» з грамадзянамі Кітаю, якія працуюць ахоўнікамі ды іншым дапаможным персаналам у амбасадзе ЗША і пяці консульствах у Кітаі. Але ў студзені 2025-га, за некалькі дзён да інаўгурацыі Доналда Трампа, забарону пашырылі на такія стасункі з любым грамадзянінам КНР у Кітаі.

Адзіным выключэннем ёсць службоўцы ЗША, якія ўжо маюць стасункі з грамадзянамі Кітаю, яны могуць падаць заяўку на вызваленне. Калі ў вызваленні адмовяць, яны мусяць спыніць стасункі ці пакінуць пасаду. Любому, хто парушыць палітыку, загадаюць неадкладна пакінуць Кітай.

У 1987 годзе ўрад ЗША забараніў персаналу, размешчанаму ў савецкім блоку і Кітаі, сябраваць, сустракацца або займацца сексам з мясцовымі жыхарамі пасля таго, як марскі пяхотнік ЗША ў Маскве быў спакушаны савецкім шпіёнам. Такія абмежаванні змякчыліся пасля распаду СССР у 1991 годзе.

Трансляцыя вайсковых вучэннях Кітаю вакол Тайваню на экране ў гандлёвым цэнтры ў Пекіне, Кітай. 1 красавіка 2025 года. Фота: Adek Berry / AFP / East News

«Разбурэнне рэгіянальнага міру». Кітай пачаў маштабныя вайсковыя вучэнні вакол Тайваню

навіны

У Кітаі да нядаўна персанал ЗША быў абавязаны паведамляць пра любыя інтымныя кантакты з грамадзянамі Кітаю сваім кіраўнікам, але ім не было наўпрост забаронена ўступаць у сексуальныя або рамантычныя дачыненні.

Амерыканскія дыпламаты і эксперты ў выведцы кажуць, што кітайскія выведныя службы часта адпраўлялі прывабных жанчын для спакушэння амерыканскіх дыпламатаў. Больш за тое, кітайская дзяржаўная бяспека збірае выведныя звесткі не толькі праз шпіёнаў, але і шляхам ціску на звычайных кітайцаў, таму любы грамадзянін Кітаю, які сустракаецца з амерыканскім дыпламатам, можа быць уразлівы для прымусу.

Кітай таксама робіць больш жорсткім і без таго строгі кантроль за сваім персаналам за мяжой. Апошнімі гадамі Пекін пачаў строга выконваць правілы, якія забараняюць прасоўванне ў службе кітайскіх дзяржаўных службоўцаў, муж ці жонка якіх атрымалі замежнае грамадзянства, і абмяжоўваюць дыпламатаў ад працяглага перабывання ў адной краіне, што змушае некаторых з іх вяртацца ў Кітай. МЗС КНР і шмат іншых дзяржаўных органаў забараняюць сваім службовым асобам і супрацоўнікам уступаць у сексуальныя або рамантычныя стасункі з замежнымі грамадзянамі, а кітайскім вайскоўцам або паліцыянтам, як правіла, наагул забаронена пакідаць Кітай без дазволу кіраўніцтва.

Нагадаем, што за апошнія гады дачыненні паміж Вашынгтонам і Пекінам моцна абвастрыліся, як у палітычнай, гэтак і ў эканамічнай сферах. Да таго ж нарастае вайсковая напружанасць з прычыны прэтэнзіяў КНР на востраў Тайвань.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10