Naviny

Спецпасланнік Трампа: хуткі шлях скончыць вайну – прызнаць за Расеяй права на акупаваныя рэгіёны

Спецыяльны пасланнік Доналда Трампа Стывэн Ўіткаф
Спецыяльны пасланнік Доналда Трампа Стывэн Ўіткаф. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Спецыяльны пасланнік Доналда Трампа Стывэн Ўіткаф пасля сустрэчы ў Вашынгтоне са спецыяльным прадстаўніком Пуціна Кірылам Дзмітрыевым распавёў прэзідэнту ЗША, як ён бачыць самы хуткі шлях да сканчэння вайны ва Украіне, піша «Reuters» са спасылкай на свае крыніцы.