навіны

Можа пачацца сусветная гандлёвая вайна. Кітай адказаў мытам на мыта Трампа

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп прэзентуе спіс краінаў, супраць якіх уводзіць мыта, на акцыі «Дзень вызвалення». Вашынгтон, ЗША. 2 красавіка 2025 года. Фота: The White House / Flickr
podpis źródła zdjęcia

Міністр фінансаў ЗША параіў іншым краінам не адказваць на мытныя захады, уведзеныя Трампам. Кітай не паслухаў, і гэта можа стацца прыкладам для іншых.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп прэзентуе спіс краінаў, супраць якіх уводзіць мыты, на акцыі «Дзень вызвалення». Вашынгтон, ЗША. 2 красавіка 2025 года. Фота: The White House / Flickr

Трамп не ўводзіў мытаў супраць Беларусі і Расеі. Як на іх паўплываюць мыты супраць рэшты свету?

навіны

Кітай увёў 4 красавіка дадатковыя мытныя зборы памерам 34 % цаны на ўсе тавары са Злучаных Штатаў, піша «Reuters». Новыя мытныя правілы набудуць моц 10 красавіка і дададуцца да дзейнага мыта 20 % – сумарна выйдзе ўжо 54 %. 2 красавіка Злучаныя Штаты ўвялі дадатковае мыта на кітайскія тавары памерам 34 % на дадатак да ранейшых 20 %.


У афіцыйнай заяве Кітай заклікаў ЗША скасаваць аднабаковыя захады і развязаць гандлёвыя спрэчкі шляхам кансультацыяў на раўнапраўнай, паважлівай і ўзаемавыгаднай аснове.


Паводле амерыканскай статыстыкі, за 2024 год ЗША і Кітай нагандлявалі больш як на паўтрыльёна долараў: Штаты імпартавалі з Кітаю тавараў на $ 438,9 млрд, экспартавалі ў Кітай тавараў на $ 143,5 млрд. Больш, як з Кітаю, ЗША імпартавалі толькі з Мексікі, крыху менш з Канады. Амерыканскі экспарт у Кітай удвая меншы, чымся ў Канаду ці Мексіку. У спісе новых мытных збораў Канада і Мексіка адсутнічалі, бо супраць іх ЗША ўвялі мыта яшчэ раней.


Штаты ўвялі 2 красавіка мыта не толькі для Кітаю, а для амаль усяго свету – за выключэннем Беларусі, Расеі, Кубы, Паўночнай Карэі і шэрагу іншых краінаў пад санкцыямі ЗША.


Сакратар скарбу (міністр фінансаў) ЗША Скот Бэсэнт «раіў» усім краінам, якія трапілі пад мыта, не адказваць: «Сядзьце, падумайце, давайце пабачым, як усё пойдзе, бо калі вы адкажаце, будзе эскалацыя». Сакратар камерцыі (міністр гандлю) ЗША Гаўард Латнік казаў, што іншыя краіны не здолеюць дамагчыся вызвалення ад мыта праз мыта ў адказ, «для свету не будзе эфектыўным адказваць». Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп раней пагражаў Еўразвязу падвышэннем мыта, калі той адкажа мытнымі захадамі.

Наведнік прэзентацыі амерыканскіх мытаў фатаграфуе прэзідэнта ЗША Доналда Трампа на «iPhone». Цэны на новыя «iPhone» маюць вырасці праз гэтыя мыты. Вашынгтон, ЗША. 2 красавіка 2025 года. Фота: The White House / Flickr

Цэны ў Беларусі вырастуць ці ўпадуць ад мытаў Трампа? Што будзе з імпартам і экспартам

Аналітыка

Сусветныя лідары раскрытыкавалі мытныя пастановы Трампа, але бальшыня краінаў яшчэ не адказвала дзеяннямі. Пасля адказу Кітаю «Politico» піша, што «сусветная гандлёвая вайна насоўваецца». Іншыя краіны, а таксама Еўразвяз, могуць узяць Кітай за прыклад.


У Еўропе не выключалі любых спосабаў адказу на мыта ЗША. Асабліваю цэллю мытных крокаў у адказ могуць стацца буйныя амерыканскія тэхналагічныя кампаніі, як «Amazon», «Apple», «Google», «Meta» і «Microsoft».


Фондавы рынак ЗША адрэагаваў на мытныя рашэнні Трампа значным падзеннем, а першая рэакцыя на мыта Кітаю ў адказ – яшчэ глыбейшае падзенне. Абсалютная бальшыня эканамістаў крытыкуе ўвядзенне мыта: як ідэю агулам, так і адвольныя адсоткі мытных збораў, вылічаныя паводле надта простай формулы, і тое, што мыта, каб працавала эфектыўна, трэба ўводзіць інакш.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10