У КДБ заявілі пра выкрыццё агентурнай сеткі сярод украінскіх дыпламатаў у Беларусі


Камітэт дзяржбяспекі Беларусі заяўляе, што пад прыкрыццём пасольства Украіны ў Беларусі працавалі разведчыкі, паведамляе БелТА.

Амбасада Украіны ў Беларусі.
Фота: yandex.ru

З 19 дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі, 8 з’яўляюцца супрацоўнікамі спецслужбаў Украіны, заявілі ў КДБ.

«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі на працягу апошніх гадоў фіксавалася актыўная разведвальная дзейнасць з пазіцыі пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама консульства гэтай дзяржавы ў горадзе Берасце.

Пры агульнай колькасці дыпламатычнай місіі Украіны крыху больш за два дзясяткі чалавек, не менш за палову з іх з’яўляліся кадравымі супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны і Службы знешняй разведкі Украіны, што зʼяўляецца беспрэцэдэнтным нават для дыпмісій буйных дзяржаў і сведчыць аб выбары Украінай курсу на правядзенне агрэсіўнай разведвальнай дзейнасці ў дачыненні да нашай краіны насуперак нармальным дыпламатычным адносінам», – заявіў прадстаўнік камітэту Канстанцін Бычак.

Таксама ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай абвінавацілі журналіста Дзяніса Івашына, які знаходзіцца за кратамі ўжо больш за год. Ён, нібыта, атрымліваў ад украінскага боку грошы.

Hавiны
Ва Украіне затрымалі беларускага шпіёна, які перадаваў звесткі расейцам
2022.03.21 17:01

АД belsat.eu

Стужка навінаў