Прэм’ер Латвіі параіў мігрантам шукаць прытулку ў Беларусі


Мігранты, якіх літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю. 25 ліпеня 2021 года.
Фота: pasienis.lt

Прэм’ер-міністр Латвіі Крыш’яныс Карыньш заявіў, што «тое, што адбываецца на латвійска-беларускай мяжы, гэта актыўная гібрыдная вайна, якую беларускі рэжым вядзе супраць ЕЗ – канкрэтна супраць краін Балтыі і Польшчы».

«Арганізуючы прылёт грамадзян Іраку ў Менск і затым арганізуючы прывоз гэтых людзей на вонкавую мяжу Еўразвязу з мэтай дапамагаць нелегальнаму руху людзей праз мяжу», – сказаў латвійскі прэм’ер у каментары LSM.LV.

Паводле яго, у Латвіі «ёсць абавязак абараніць і сваіх жыхароў ад пагрозы гэтай гібрыднай вайны».

«Калі ў гэтых грамадзян ёсць скаргі на жыццё ў сваёй краіне, калі ім цяжка або немагчыма там жыць, то ў іх ёсць усе правы папрасіць прытулак у краіне, куды яны прыляцелі – гэта значыць у Беларусі», – паведаміў Карыньш.

Hавiны
Літва і Латвія працягнулі разварочваць мігрантаў з Беларусі. Некаторыя спрабуюць прайсці зноў
2021.08.16 11:34

Нагадаем, што з Латвіі ў Беларусь развярнулі ўжо 395 чалавек з пачатку крызісу: у сярэднім на дзень праз беларускую мяжу спрабуе нелегальна трапіць у краіну каля 50 чалавек, у мінулы чацвер спрабаваў 101.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў