Сустрэча Байдэна і Пуціна: Ціханоўская перадала прэзідэнту ЗША пазіцыю беларускіх дэмсілаў


Святлана Ціханоўская.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Перад пачаткам 16 чэрвеня сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расеі Джоўзэфа Байдэна і Уладзіміра Пуціна Святлана Ціханоўская зладзіла прэс-брыфінг.

Выступаючы перад журналістамі, лідарка беларускага пратэсту адзначыла, што «перадала адміністрацыі Байдэна нашую пазіцыю». Яна складаецца з 5 галоўных пастулатаў:

  • Лукашэнка – нелегітымны і мусіць сысці;
  • выбары прэзідэнта Беларусі павінны прайсці ў 2021 годзе;
  • пратэст у Беларусі – не геапалітычны;
  • замест падтрымання рэжыму Расея яшчэ можа стаць часткаю развязання крызісу ў Беларусі;
  • незалежнасць і суверэнітэт Беларусі не могуць быць прадметам гандлю.
Аналітыка
Сустрэча Пуціна і Байдэна ўжо зусім блізка. Распыталі экспертаў, чаго ад яе чакаць Беларусі
2021.06.15 15:26

16 чэрвеня ў швейцарскай Жэневе мае адбыцца сустрэча прэзідэнта ЗША Джоўзэфа Байдэна з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Чакаецца, што на ёй абмяркуюць і Беларусь.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў