Новы масіраваны абстрэл Украіны: у Дняпры ракета трапіла ў шматкватэрны дом


Расея правяла другую за 14 студзеня масіраваную ракетную атаку тэрыторыі Украіны. Мішэнню сталі аб’екты інфраструктуры і жылыя дамы.

У горадзе Днепр расейская ракета трапіла ў шматкватэрны жылы дом. Адзін з падʼездаў дома цалкам разбураны.

У Дняпры расейская ракета трапіла ў шматкватэрны дом, 14 студзеня.
Фота: dnipropetrovskaODA / Telegram

Старшыня Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Валянцін Рэзнічэнка паведамляе, што папярэдне вядома пра 10 параненых, двое з іх – дзеці. Тры чалавекі маюць цяжкія раненні.

У Дняпры расейская ракета трапіла ў шматкватэрны дом, 14 студзеня.
Фота: dnipropetrovskaODA / Telegram

Інфармацыі пра загінулых пакуль няма.

Намесніка кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка кажа, што пад заваламі застаюцца людзі.

У Дняпры расейская ракета трапіла ў шматкватэрны жылы дом.
Фота: tymoshenko_kyrylo / Telegram

У Львоўская вобласці ракета трапіла ў абʼект крытычнай інфраструктуры. Мясцовая адміністрацыя папярэджвае аб магчымых праблемах са святлом і вадой.

Абʼект крытычнай інфраструктуры пашкоджаны таксама ў Харкаве, што прывяло да аварыйнага адключэння святла.

Сістэма супрацьпаветранай абароны працавала ў Кіеве, аднак вынік атакі на сталіцу пакуль невядомыя.

Hавiны
Расейскія ракеты пашкодзілі аб’ект інфраструктуры і 19 жылых дамоў у Кіеве і вобласці
2023.01.14 12:18

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў