У Маскве затрымалі беларуса па падазрэнні ў запуску бела-блакітна-белага сцяга


Разам з 34-гадовым гамельчуком Дзмітрыем Г. затрымалі ягоную 33-гадовую жонку Юлію Г., паведамляе расейскі тэлеграм-канал Baza. Абодвух падазраюць у запуску ў неба бела-блакітна-белага сцяга з дапамогай паветраных шароў.

Сцяг быў запушчаны 22 траўня ўвечары над раёнам Чартанава. Мясцовыя жыхары знялі сцяг з паветранымі шарамі на відэа. Акрамя таго, падобны сцяг у небе бачылі побач з МДУ.

Следчыя па відэа адсачылі магчымых падазраваных – тыя ўвечары прыехалі ў Чартанава на машыне і хутка выпусцілі шары са сцягам з багажніку аўтамабіля «Toyota-Camry». Праз некалькі гадзін падазраваных затрымалі – імі апынуліся гамяльчук Дзмітрый з жонкай Юліяй. Паліцыя праводзіць праверку.

Бела-блакітна-белы сцяг выкарыстоўваюць у сваёй сімволіцы чальцы легіёну «Свабода Расеі», якія 22 траўня атакавалі Белгародскую вобласці. У Расеі гэтая арганізацыя прызнаная тэрарыстычнай.

Агляд
Атака на Белгародчыну. Падсумоўваем вядомае на раніцу 23 траўня
2023.05.23 11:38

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў