На затрыманага ў Маскве беларуса, які запусціў у неба сцяг, склалі пратакол


На грамадзяніна Беларусі, якога затрымалі ў Маскве за запуск паветраных шароў з бела-блакітна-белым сцягам, завялі адміністратыўную справу і склалі пратакол аб дробным хуліганстве, паведамляе тэлеграм-канал «Avtozak.Live».

Бела-блаткітна-белы сцяг над Масквой 22 траўня 2023 года. Скрыншот з відэа: Легион «Свобода России» / Telegram

Нагадаем, бела-блакітна-белы сцяг быў запушчаны 22 траўня ўвечары над маскоўскім раёнам Чартанава. Гэты сцяг выкарыстоўваюць як сваю сімволіку чальцы легіёну «Свабода Расеі», якія ў той жа дзень атакавалі Белгародскую вобласць (у Расеі гэтая арганізацыя прызнаная тэрарыстычнай).

Мясцовыя жыхары знялі сцяг з паветранымі шарамі на відэа. Акрамя таго, падобны сцяг у небе бачылі побач з МДУ.

Бела-блаткітна-белы сцяг над Масквой 22 траўня 2023 года.
Фота: Легион «Свобода России» / Telegram

Следчыя праз відэа адсачылі магчымых падазраваных – тыя ўвечары прыехалі ў Чартанава на аўтамабілі і хутка выпусцілі шары са сцягам з багажніка «Toyota-Camry». Праз некалькі гадзі пнаўадазраваных затрымалі – імі аказаліся 24-гадовы гамяльчук Дзмітрый Галаўлёў з 33-гадовай жонкай Юліяй. Пару высачылі праз камеры відэаназірання і затрымалі каля дому, дзе яны жывуць.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў