Пракурор запрасіў ад 14 да 20 гадоў калоніі для фігурантаў «справы атрадаў самаабароны»


Разгляд справы працягнуўся 22 лістапада ў Менскім абласным судзе. Пра гэта паведамляе «Вясна». 

У зале судовага паседжання.
Фота: БелТА / belta.by

22 лістапада Менскі абласны суд працягнуў разгляд «справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». У справе праходзяць Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам пяцёх фігурантаў справы судзяць паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку за тэрарызм.

Падсудным інкрымінуюцца тры эпізоды: спроба падарваць вузел сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вялейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Справу разглядае суддзя Сяргей Епіхаў.

Hавiны
Вайскоўцаў, якія служаць паводле кантракту, будуць звальняць за рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў
2022.11.22 12:40

«На мінулым працэсе мусілі адбыцца спрэчкі бакоў, але раптоўна ў закрытым рэжыме дапыталі інжынера вайсковай часткі ў Вялейцы ды абвясцілі перапынак, каб пракурор падрыхтаваў новае абвінавачанне адзінаму фігуранту, які не прызнаў віны, – Дзмітрыю Сасноўскаму. У выніку яму перакваліфікавалі «рыхтаванне акту тэрарызму» на «акт тэрарызму», – адзначаюць праваабаронцы.

Сёння пракурор запрасіў для пяцёх фігурантаў тэрміны ад 14 да 20 гадоў калоніі:

  • Наталлі Мацвеевай – 14 гадоў калоніі і штраф 400 базавых велічыняў;
  • Вадзіму Гулевічу – 18 гадоў калоніі і штраф 600 базавых велічыняў;
  • Кірылу Ашурку – 15 гадоў калоніі і штраф 400 базавых велічыняў;
  • Аляксею Глотаву – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых велічыняў;
  • Дзмітрыю Сасноўскаму – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых велічыняў.
Hавiны
У Менску распачаўся суд над удзельнікамі «атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі»
2022.10.19 14:15

Нагадаем, што 19 кастрычніка ў Менскім абласным судзе пачаўся працэс у «справе Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі», якія ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй.

Ува ўсіх выпадках былі задзеяныя «падстаўныя» суўдзельнікі-сілавікі. Пра затрыманне ўдзельнікаў атрадаў і гэтыя эпізоды стала вядома з выступу Аляксандра Лукашэнкі да Дня незалежнасці ў 2021 годзе.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў