Па дарозе ў віленскі аэрапорт перакулілася маршрутка з Менску


Аварыя адбылася каля 5:30 раніцы 21 снежня на трасе М7 Менск – Ашмяны – мяжа Літвы – перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Фота: Neman102/Telegram

Паведамляецца, што 41-гадовы кіроўца «Mercedes’у» на 91-м кіламетры трасы не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся.

У мікрааўтобусе ехалі восем пасажыраў з Менску ў аэрапорт Вільні. Прышпіленыя рэменем бяспекі былі толькі кіроўца і адзін пасажыр. Яны не пацярпелі.

Трох пасажырак даставілі ў шпіталь для абследавання. Іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Фота: Neman102/Telegram

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў