«Спрацавалі бліскуча». Лукашэнка пракаментаваў забойства замежніка ў Горадні


Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка на нарадзе з сілавікамі пракаментаваў забойства ў Горадні замежнага грамадзяніна. Пра гэта паведамляе БелТА.

Нарада Лукашэнкі з сілавікамі. Менск, Беларусь. 21 сакавіка 2023 года.
Фота: president.gov.by

Паводле Лукашэнкі, у Горадні «быў нейтралізаваны закінуты да нас замежны тэрарыст».

«Спецслужбы спрацавалі бліскуча. Канфіскаваны цэлы арсенал зброі і выбухоўкі, які прызначаўся для гучных тэрактаў у дачыненні грамадзянаў, службовых асобаў дзяржаўных органаў. За што малайцы, нашыя хлопцы: пры такой вострай сітуацыі, калі ішла бітва ў абмежаванай прасторы і калі з боку тэрарыстаў ужываліся гранаты і стралковая зброя (аўтаматычная), не загінуў ніводзін вайсковец групы «А», якія ажыццяўлялі захоп гэтага дзеяча. Значыць, высновы зробленыя пасля апошняй трагедыі, якая здарылася ў Менску. Добрая аперацыя, добрая праца», – сказаў ён.

Лукашэнка таксама даручыў «праінфармаваць грамадскасць аб выніках гэтай аперацыі і сарваных планах нашых ворагаў».

Hавiны
Пастаноўка ці глыбокі крызіс бяспекі? Што пішуць пра забойства замежніка ў Горадні
2023.03.19 21:48

Пра інцыдэнт у Горадні 19 сакавіка спачатку паведамілі незалежныя тэлеграм-каналы. Паведамлялася пра стрэлы, выбух і затрыманне. Затым з заяваю выступіў КДБ Беларусі, які паведаміў, што ў Горадні быў замежны грамадзянін, грамадзянства якога не называецца. Ён нібыта аказаў супраціў, страляў і ўзрываў гранаты. Афіцыйна ніхто іншы ў інцыдэнце не пацярпеў.

Таксама паведамлялася пра сілавікоў і сапёраў каля дому старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Караніка.

Пасля гэтага КДБ таксама пачаў ладзіць узмоцненыя правяранні на беларуска-польскай мяжы – у пункце пропуску «Казловічы». Паводле медыяў, забіты можа быць грамадзянінам адной з краінаў Еўрапейскага Звязу.

Hавiны
«Мы цяпер закладнікі». Што кажуць гарадзенцы пасля ліквідацыі «замежнага агента-тэрарыста»
2023.03.20 15:46

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў