Лукашэнка зноў сабраў сілавікоў. Будуць абмяркоўваць забойства замежніка ў Горадні?


21 сакавіка Аляксандр Лукашэнка зноў збірае сустрэчу з сілавікамі. Як піша «Пул Первого», «у цэнтры ўвагі – як вонкавыя, так і ўнутраныя пагрозы». У тым ліку «гаворка пойдзе і аб адной нядаўняй гучнай аперацыі спецслужбаў».

Спецназ КДБ Беларусі.
Фота: Я-ВОЕННЫЙ.БЕЛ / Vk.com

Якая аперацыя будзе абмяркоўвацца, не ўдакладняецца, але «Наша Ніва» мяркуе, што вядзецца пра забойства 19 сакавіка сіламі КДБ замежніка ў Горадні.

Паводле выдання, акурат гэтае пытанне Лукашэнка абмяркоўваў 20 сакавіка і са сваім сынам Віктарам, які ўзначальвае міжведамасную Раду спецыяльных падраздзяленняў.

Hавiны
«Мы цяпер закладнікі». Што кажуць гарадзенцы пасля ліквідацыі «замежнага агента-тэрарыста»
2023.03.20 15:46

«Наша Ніва» піша, што ў Горадні «Альфа» магла забіць грамадзяніна адной з дзяржаваў Еўрапейскага Звязу. Пры гэтым інфармацыя, што гэты грамадзянін нібыта адбіваўся ад КДБ гранатамі, нашымі суразмоўцамі ставіцца пад сумнеў. Таксама нічога невядома пра страты з боку КДБ.

Між тым з 19 сакавіка сілавікі з аўтаматамі ў пункце пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы ладзілі правяранне кожнага, хто заехаў у пункт пропуску.

«Падстаў і прычын праверак не назвалі. Стрэсуюць і супрацоўнікі пункту пропуску, якія працуюць разам з КДБ», – піша Hrodna.life.

Hавiны
Пастаноўка ці глыбокі крызіс бяспекі? Што пішуць пра забойства замежніка ў Горадні
2023.03.19 21:48

Пра інцыдэнт у Горадні спачатку паведамілі незалежныя тэлеграм-каналы. Паведамлялася пра стрэлы, выбух і затрыманне. Затым з заяваю выступіў КДБ Беларусі, які паведаміў, што ў Горадні быў замежны грамадзянін, грамадзянства якога не называецца. Ён нібыта аказаў супраціў, страляў і ўзрываў гранаты. Афіцыйна ніхто іншы ў інцыдэнце не пацярпеў.

Таксама паведамлялася пра сілавікоў і сапёраў каля дому старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Караніка.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў