Былы суддзя Томаш Шмыт: некалькі высноваў для беларусаў і палякаў

Суддзя 2-га аддзялення Ваяводскага Адміністрацыйнага Суду Варшавы ў параўнанні з польскім дэзерцірам Эмілем Чэчкам (уцёк у Беларусь у снежні 2021 года, у сакавіку 2022 яго знайшлі павешаным у Менску) выглядае на шмат сурʼёзней. Бо Томаш Шмыт быў не проста суддзёй. Суд, у якім працаваў, займаўся «тайнымі справамі», да якіх доступ маюць выключна прадстаўнікі спецслужбаў і суддзі.

Польскі суддзя Томаш Шмыт, які папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. 6 траўня 2024 года. Менск, Беларусь.
Фота: БелТА

Гаворка ідзе між іншым пра доступ да тайнай інфармацыі, які атрымліваюць некаторыя польскія чыноўнікі ці супрацоўнікі розных службаў (МУС, Мінабароны, Агенцтва Нацыянальнай Бяспекі). Дык вось калі камусьці з чыноўнікаў ці супрацоўнікаў спецслужбаў забіралі, альбо абмяжоўвалі гэты доступ, ён мог паскардзіцца ў суд. І справа трапляла між іншым да Шмыта. Ён ведае пра людзей якія маюць доступ да тайнай інфармацыі, ведае пра іх праблемы і спрэчкі ўнутры спецслужбаў. Для кожнай замежнай агентуры гэта бясцэнныя веды.

Суддзя ўжо не суддзя

Вышэйшы суд адміністрацыйны (Najwyższy Sąd Administracyjny) пазбавіў яго гэтага статусу па ўласным жаданні. Дарэчы адхіліць суддзю ў Польшчы вельмі складана, бо маюць моцны гарантаваны канстытуцыяй імунітэт. Адпаведныя бюракратычныя працэдуры настолькі складаныя, што нават прэзідэнт (які прызначае суддзю на гэтую пасаду) не можа яго звольніць. У дэмакратычнай краіне гэта нармальна. Тут суддзі не збіраюцца на вялікай залі і не запісваюць у нататнік цытаты з прамовы дыктатара. Вельмі абмежаваныя магчымасці ў дачыненні да суддзяў маюць і спецслужбы. Відавочна гэтым і скарысталася лукашэнкаўская (альбо пуцінская) агентура.

Паводле польскіх СМІ ўлады ў Варшаве падазраюць збеглага суддзю ў шпіянажы і неўзабаве могуць абʼявіць яго ў міжнародны вышук. Цікава і тое, што Шмыт раней засвяціўся ў сувязі са скандалам у польская судовай сістэме падчас папярэдняга ўраду PIS. З яго прозвішчам была звязаная кампанія хэйту супраць суддзяў, якія не падтрымлівалі вельмі неадназначных рэформаў у судовай сістэме, якія крытыкаваў Еўразвяз. Дарэчы былы суддзя мае тыповы псіхатып чалавека, на якога «палююць» варожыя спецслужбы. Разведзены, меў вялікія пазыкі, любіў жыць «на шырокую нагу». Падобна дагэтуль неаднаразова быў у Беларусі. Усе гэтыя нюансы высвятляюць польскія ўлады, магчыма будуць шукаць адказных і спрабаваць зразумець чаму раней ніхто не звярнуў на яго ўвагу.

Гісторыі
Хто такі суддзя Шмыт, які папрасіў прытулку ў Беларусі, і чым ён можа нашкодзіць Польшчы
2024.05.07 16:52

Лукашэнкаўская прапаганда будзе доўга жыць гэтай тэмай. Іміджавыя страты для польская краіны ёсць, але яны мінімальныя ў параўнанні з тымі іміджавым стратамі якія перажывае беларуская дзяржава на працягу апошніх гадоў. Адныя беларускія алімпійскія чэмпіёны шукаюць працу ў Варшаве. Іншыя спартоўцы ўцякаюць з алімпіяды, бяруць польскае грамадзянства, выступаюць пад польскім сцягам пачынаючы новае жыццё. А ёсць і вядомыя ўсім беларусам акторы, якія вымушаныя таксаваць у польскай сталіцы каб аплаціць рахункі. А можна прыгадаць і беларускіх лекараў, выдатных спецыялістаў, якія пераязджаюць у Польшчу і ідуць у шпіталі асістэнтамі альбо звычайным медперсаналам (пакуль ідзе працэдура настрыфікацыі дыплому). Нельга забываць і пра масавую эміграцыю маладых разумных спецыялістаў іншых галінаў (IT, будаўніцтва), якія працуюць на карысць польскай эканомікі. І як не было б беларускім эмігрантам складана (а некаторыя не маюць дзе жыць), ніхто не хоча вяртацца да Лукашэнкі. Гэта ўжо не толькі іміджавая катастрофа аднаго дыктатара. Гэта сапраўдная нацыянальная трагедыя.

Hавiны
Прэм’ер Польшчы прыехаў на мяжу з Беларуссю: «Маем справу з гібрыднай вайной»
2024.05.11 12:42

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў