Андрэй Гнёт падаў апеляцыю на пастанову сербскага суда наконт экстрадыцыі ў Беларусь


Рэжысёр і журналіст Андрэй Гнёт, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь, абскардзіў пастанову Найвышэйшага суда Бялграду. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram.

«Толькі што была пададзеная вялікая апеляцыя, якая аспрэчвае пастанову Найвышэйшага суда Бялграду Сербіі наконт маёй экстрадыцыі ў Беларусь», – паведаміў Андрэй Гнёт.

Рэжысёр выклаў фота з вялізным стосам дакументаў:

«Тое, што вы бачыце – гэта доказы майго палітычнага пераследу, катаванняў і бесчалавечнага абыходжання».

Андрэй Гнёт – беларускі журналіст і рэжысёр, палітычны актывіст. Яго называюць сузаснавальнікам Свабоднага аб’яднання спартоўцаў «SOS-BY», прызнанага «экстрэмісцкім фармаваннем» у 2022 годзе. Ён быў затрыманы ў Сербіі на запыт уладаў Беларусі і больш як 7 месяцаў правёў у Цэнтральнай турме Бялграду. У пачатку чэрвеня Андрэя перавялі пад хатні арышт.

13 чэрвеня стала вядома, што сербскі суд пастанавіў экстрадаваць Андрэя Гнёта ў Беларусь. Андрэй кажа, што гэта для яго будзе смерцю.

Інтэрв’ю
«Мой выпадак можа стаць альбо надзеяй, альбо жахам». Паразмаўлялі з Андрэем Гнётам, якога Сербія гатовая экстрадаваць у Беларусь
2024.06.17 09:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў