«Яна як дзіця»: у Гомельскай калоніі трымаюць палітзняволеную з аўтычным разладам


У калоніі № 4 Гомля ўтрымліваецца палітзняволеная з разладам аўтычнага спектру Вольга Іванчанка. Яе пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі за «паклёп» і «знявагу» Аляксандра Лукашэнкі. Былая зняволеная калоніі распавяла праекту «Палітвязынка» пра тое, як Вольга жыве за кратамі.

Женская исправительная колония №4 в Гомеле
Жаночая папраўчая калонія №4. Гомель, Беларусь. 8 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Вольгу Іванчанку пакаралі за каментары і «тэкст з выявай, які змяшчае загадзя ілжывыя выдумкі, якія ганяць Аляксандра Лукашэнку, зневажаюць ягоныя гонар і годнасць, накіраваныя на падрыў ягонага аўтарытэту і фармаванне негатыўнага вобразу», на старонцы ў «Одноклассниках».

​«У Волі паводзіны малой дзяўчынкі, гадоў шасці. Яна вельмі сарамлівая, – кажа былая зняволеная Мілана (імя змененае). – З ейных паводзінаў зразумела, што ў яе ёсць разлад аўтычнага спектру. Яна вельмі сарамлівая, літаральна як дзіця. Воля не можа гаварыць з людзьмі. Зусім. Калі яна з чалавекам больш-менш збліжаецца, яна з чалавекам не гаворыць, а шэпча.

Ёй было вельмі цяжка, асабліва на праверках. Калі да яе звярталіся работнікі калоніі, Волі трэба было гучна і выразна назваць свае звесткі. Але яна шаптала ціха. І на яе крычалі, пыталіся: яна што – язык праглынула».

Аднойчы супрацоўніца калоніі спытала Вольгу, чаму яна так адказвае. Іншыя зняволеныя ёй патлумачылі, што ў Вольгі разлад аўтычнага спектру.

«Працаўніца не паверыла і сказала, што з такім дыягназам не саджаюць людзей у калонію. На наступны дзень ёй, мабыць, пацвердзілі дыягназ, таму супрацоўніца калоніі дазволіла Волі на праверцы проста ківаць», – распавядае Мілана.

Суд над Вольгай прайшоў 21 сакавіка 2023 года. Яе судзіла Наталля Ясенка.

Hавiны
Міжнародная арганізацыя працы просіць пусціць лекараў да зняволеных прафсаюзных актывістаў
2024.06.15 11:54

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў