У Гамбурзе перад матчам «Еўра-2024» на заўзятараў кінуўся мужчына з кіркаю


У нямецкім Гамбурзе мужчына з кіркаю напаў на людзей перад футбольным матчам Польшча – Нідэрланды на «Еўра-2024». Пра гэта паведамляе «Bild».

У Гамбурзе перад матчам «Еўра-2024» на заўзятараў напаў мужчына з кіркаю.
Фота: BILD_Russian / Telegram

Мужчына, узброены кіркай і кактэйлем Молатава, выйшаў з бару і пачаў пагражаць заўзятарам і паліцыянтам. Паліцыя выкарыстала пярцовы балончык, каб нейтралізаваць яго, а затым ужыла агнястрэльную зброю.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў спачатку зрабілі папераджальны стрэл, а потым прагучалі яшчэ некалькі, мужчына ўпаў на зямлю. Паведамляюць, што ён атрымаў раненне ў нагу і быў дастаўлены ў шпіталь. Паводле выдання, пагрозы жыццю няма.

Якія былі матывы нападніка, невядома. Пакуль нішто не ўказвае на тое, што гэта было звязана з футболам, піша «Bild».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў